Уладзімер Дахно

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Дахно
Володимир Дахно
Дата нараджэньня 7 сакавіка 1932
Месца нараджэньня Запарожжа, УССР
Дата сьмерці 28 ліпеня 2006 (74 гады)
Месца сьмерці Кіеў, Украіна
Прычына сьмерці інфаркт міякарда
Месца пахаваньня
Грамадзянства СССР
Месца вучобы
Занятак мастак-мультыплікатар, рэжысэр, сцэнарыст
Навуковая сфэра мультфільм[d][1]
Месца працы
Гады дзейнасьці 19601995
Узнагароды
Народны артыст Украіны Заслужаны дзяяч мастацтваў УССР
IMDb ID nm3005461

Уладзі́мер Аўксе́нцьевіч Дахно́ (па-ўкраінску: Володи́мир Авксе́нтійович Дахно́; 7 сакавіка 1932 году, Запарожжа, УССР — 28 ліпеня 2006 году, Кіеў, Украіна[2] 2006) — савецкі і ўкраінскі мастак-мультыплікатар, рэжысэр, сцэнарыст, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі ЎССР імя Т. Р. Шаўчэнкі (1988), Народны артыст Украіны (1996). Вядомы як аўтар усенародна любімых мультфільмаў, найперш сэрыялу «Як казакі…».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 7 сакавіка 1932 году ў Запарожжы, УССР. Пасьля школы паступіў у Кіеўскі мэдычны існтытут. Амаль адразу перавёўся ў Кіеўскі інжынэрна-будаўнічы інстытут. Па яго сканчэньні ў 1955 годзе працаваў архітэктарам у Кіеве. Незвычайны архітэктурны праект дысэртацыі Дахно прывабіў вядомых мультыплікатараў Марка Драцуна і Давіда Чаркаскага і яны прапанавалі яму працу на новым творчым аб’яднаньні анімацыйных фільмаў на студыі «Кіеўнавукфільм».

У 1960 годзе У. Дахно дэбютуе ў якасьці мастака-аніматара з мультфільмам «Прыгоды Перцу», які стаў першай працай творчага аб’яднаньня. У поўнай ступені талент У. Дахно раскрыўся ў 1967 годзе з выхадам першай сэрыі мультфільму «Як казакі…», дзе ён выступіў і як рэжысэр, і як сцэнарыст. Усяго Ў. Дахно стварыў 9 мультфільмаў сэрыі пра казакоў.

У 1991 годзе выйшаў першы паўнамэтражны ўкраінскі мультфільм «Энэіда», створаны Ў. Дахно паводле аднайменнай паэмы Івана Катлярэўскага.

Памёр Уладзімер Дахно 28 ліпеня 2006 году ў сваёй кватэры ў Кіеве.

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэжысэр[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сцэнарыст[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мультыплікатар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дахно Владимир Авксентьевич // Энциклопедия Современной Украины / Ред. И. Дзюба. — К.: Ин-т энциклопедич. иссл. НАНУ, 2006. — Т. 7. — С. 236.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]