Франц Гогенбэрг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Франц Хогенбэрг»)

Франц Хогенбэрг (па-флямандзку: Frans Hogenberg; каля 1538 — каля 1590) — флямандзкі гравёр, мастак, картограф.

Нарадзіўся ў Мэхельне (Фляндрыя). Вучыўся і працаваў у Англіі, Антвэрпэне, супрацоўнічаў з А. Артэліем, гравіяваў карты для першага геаграфічнага атлясу Theatrum Orbis Terrarum (у тым ліку «карту Віда-Ляцкага»). У 1570 годзе ўцёк у Кёльн ад рэлігійных перасьледаў, у 1572 годзе разам з кёльнскім тэолягам Георгам Браўнам заснаваў шматтомную сэрыю «Гарады зямнога сьвету» (Civitates Orbis Terrarum; апошні, шосты том выйшаў у 1618 годзе) — збор выяваў найважнейшых гарадоў сьвету, дзякуючы якой заходнеэўрапейскі чытач упершыню пазнаёміўся зь відарысамі некаторых гарадоў ВКЛ: Горадні, Вільні, Смаленску, гэтак званым Сігізмундавым плянам Масквы і г. д. На картах і планах, створаных Хогенбэргам ці пад яго рэдакцыяй, Белая Русь выступае як сынонім Маскоўскай дзяржавы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Алесь Белы // . — Мн.: .
  • Michow H. Die altesten Karten von Russland. Ein Beitrag zur historischen Geographie. Hamburg, 1884.
  • Борисовская Н. Старинные гравированные карты и планы XV—XVIII вв. М., 1992.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Франц Гогенбэргсховішча мультымэдыйных матэрыялаў