Філіпа Боенз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Філіпа Боенс»)
Філіпа Боенз
Philippa Boyens
Філіпа Боенз (2012)
Імя пры нараджэньні Philippa Boyens
Дата нараджэньня 1962
Месца нараджэньня Новая Зэляндыя
Месца вучобы
Занятак сцэнарыст
кінапрадусэр
Гады дзейнасьці 2001 — цяпер
Дзеці Кэлам Гітынз[d]
Узнагароды
Сябра ордэна Заслугаў Новай Зэляндыі
прэмія Акадэміі за найлепшы адаптаваны сцэнар Прэмія «Хлатрудыс» за найлепшы адаптаваны сцэнар[d] (2001) прэмія «Г’юга» за найлепшую драматычную пастанову[d] (2002) прэмія «Нэб’юла» за найлепшы сцэнар[d] (2002) прэмія «Г’юга» за найлепшую драматычную пастанову (буйная форма)[d] (2003) прэмія «Нэб’юла» за найлепшы сцэнар[d] (2003) прэмія «Г’юга» за найлепшую драматычную пастанову (буйная форма)[d] (2004) Прэмія «Г’юга» за найлепшую драматычную пастаноўку, малая форма[d] (2004) прэмія «Нэб’юла» за найлепшы сцэнар[d] (2004) Прэмія BAFTA за найлепшы адаптаваны сцэнар[d] (2004)
IMDb ID nm0101991

Філі́па Бо́енз (па-ангельску: Philippa Boyens) — новазэляндскі сцэнарыст і кінапрадусэр, якая напісала сцэнары для фільмаў Пітэра Джэксана кінасэрыі «Ўладар пярсьцёнкаў», «Кінг-Конг», «Мілыя косткі» і трылёгіі «Хобіт», дзе яна пісала сцэнар сумесна зь Пітэрам Джэксанам і Фрэн Ўолш.

Яна, Джэксан і Ўолш выйгралі прэмію «Оскар» за «Найлепшы адаптаваны сцэнар» за фільм «Уладар пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля» на 76-й цырымоніі ўручэньня прэміі ў 2004 годзе. Яна была таксама са-прадусэрам ва ўсіх фільмах Джэксана, пачынаючы з «Кінг-Конга», і ў фільме «Раён № 9».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вучоба[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Некаторы час Боенз была студэнткай Оклэндзкага ўнівэрсытэту, скончыўшы яго са ступеньню бакаляўра ангельскай мовы і гісторыі ў 1994 годзе. Яна атрымала ўзнагароду «Выдатнага выпускніка» ад унівэрсытэту ў 2006 годзе.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У яе трое дзяцей: дачка Фібі Гітынз, сыны Калум Гітынз (абодва з акторам Полам Гітынзам) і Ісаак Мілер. Калум граў Галета ў фільме «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да таго як стаць сцэнарыстам, Боенз працавала ў тэатры ў якасьці драматурга, настаўніка, прадусэра і мантажора. Яна таксама правяла час у якасьці рэжысэра ў «Новазэляндзкай гільдыі пісьменьнікаў».

Праца над «Уладаром пярсьцёнкаў»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Боенз стала фанаткай Дж. Р. Р. Толкіна яшчэ дзіцём. Калі Філіпа прыйшла дапамагчы камандзе сцэнарыстаў «Уладара пярсьцёнкаў», яна ўжо прачытала кнігу сем разоў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]