Харэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Харэй (па-старажытнагрэцку: χορεῖος — «танец») ці трахей (па-старажытнагрэцку: τροχός — «кола») — 1) трохдольная антычная стапа з двух складоў — доўгага і кароткага[1], 2) двухскладовая стапа зь першым націскным складам, якая ляжыць у аснове аднаго зь пяці (харэічнага) мэтраў сыляба-танічнае сыстэмы вершаскладаньня.[2] Значэньне абодвух варыянтаў старажытнагрэцкай назвы гэтае стапы падкрэсьлівае яе колавы рытм. Cамы пашыраны ў сучаснай паэзіі пасьля ямбу від стапы.[1]

Прыклад харэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чатырохстопны:

Гэй, на|перад|, покі| сэрца|
Б'ецца|, рвецца| на пра|стор...

(Янка Купала)

Выкарыстаньне ў беларускай паэзіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пісьмовай беларускай паэзіі зьявіўся з зараджэньнем і разьвіцьцём сыляба—тонікі. Харэй вызначае памер вершаў «Гора», «Сватаная» Ф. Багушэвіча, «Не я пяю — народ Божы» Я. Лучыны, «Восень» Цёткі.[1] Харэям напісаныя паэмы Я. Купалы «Нікому», «Калека», «За што?», «Бандароўна», вершы «Гоніш мяне, панічок...», «Да песень», «На старую ноту», «Пара», «Паязджане», «Лён», «Генацвале», «Беларускім партызанам» і інш.[2] Асабліва часта сустракаюцца чатырохстопныСымон-музыка» Я. Коласа) і пяцістопны харэй («Дождж у полі і холад… Імгла» М. Багдановіча. Менш распаўсюджаныя двухстопны («Зімовыя малюнкі» П. Броўкі), трохстопныЗа што?» Я. Купалы, «Гэта цяжка, таварыш» Г. Бураўкіна) і шасьцістопны («З Крымскага» М. Багдановіча) памеры харэю.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г А. Майсейчык Артыкул «Харэй» // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. / Рэдкал.: І.П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Менск: БелСЭ, 1987. — Т. 5. — С. 440. — 703 с. — 9500 ас.
  2. ^ а б В. Рагойша Артыкул «Харэй» // Янка Купала: Энцыкл. даведнік / Рэдкал.: І.П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Менск: БелСЭ, 1986. — С. 634. — 727 с. — 8000 ас.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • А. Майсейчык Артыкул «Харэй» // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. / Рэдкал.: І.П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Менск: БелСЭ, 1987. — Т. 5. — С. 440. — 703 с. — 9500 ас.
  • В. Рагойша Артыкул «Харэй» // Янка Купала: Энцыкл. даведнік / Рэдкал.: І.П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Менск: БелСЭ, 1986. — С. 634. — 727 с. — 8000 ас.
  • В. Рагойша Беларускае вершаванне: вучэб.-метадычны дапаможнік. — Менск: БДУ, 2011.
  • В. Рагойша, М. Менька, Т. Марозава Ч. 2 : Паэтыка. Тэорыя літаратурнага працэсу. // Уводзіны ў літаратуразнаўства : вучэб. дапам. : у 2 ч. / пад рэд. праф. В. П. Рагойшы. — Менск: БДУ, 2012. — ISBN 978–985-518