Хрыстос Збавіцель (статуя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 22°57′6″ пд. ш. 43°12′39″ з. д. / 22.95167° пд. ш. 43.21083° з. д. / -22.95167; -43.21083

Славутасьць
Хрыстос Збавіцель
Краіна
Месцазнаходжаньне Рыю-дэ-Жанэйру, Alto da Boa Vista[d] і Каркаваду
Аўтар праекту Альбэр Како[d][2], Эйтар да Сыльва Кошта[d][2], Поль Ляндоўскі[d] і Gheorghe Leonida[d]
Дата заснаваньня 1920
Статус сьпіс культурнай спадчыны IPHAN[d] і heritage registered by RJ Monuments Inventory[d]
Сайт corcovado.com.br (анг.)
Хрыстос Збавіцель на Вікісховішчы

Статуя Хрыста Збавіцеля

Статуя Хрыста Збавіцеля (па-партугальску: Cristo Redentor) — скульптура Ісуса Хрыста, якая знаходзіцца на халме Каркаваду, побач з Рыё-дэ-Жанэйра, у Бразыліі.

Разьмешчана на ўзроўні 709 мэтраў вышэй за ўзровень мора. Скульптура складае ў вышыню 38 мэтраў, 8 мэтраў складае стэнд.

Будавалася пяць гадоў, а афіцыйнае адкрыцьцё адбылася 12 кастрычніка 1931 году. Ідэя будаўніцтва рэлігійнага помніка ўпершыню зьявілася ў 1859 годзе. Прапанова паступіла ад Пэдра Марыя Босу й прынцэсы Ізабэлы. Ідэя была ізноў прынятая да ўвагі ў 1921 годзе.

Першы камень быў закладзены 4 красавіка 1922 году, маштабныя працы пачаліся ў 1926 годзе. Сярод шматлікіх людзей, хто ўдзельнічаў у будаўніцтве гэтага помніка, можна згадаць Эйтора да Сылву Кошта (па-партугальску: Heitor da Silva Costa) — аўтар праекту, мастака Асвальда Карласа (па-партугальску: Carlos Oswald) і францускага скульптара Поля Ландоўскага (па-француску: Paul Landowski).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хрыстос Збавіцель (статуя)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў