Хуана I Вар’ятка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Хуана I Вар'ятка»)
Хуана I Вар’ятка
 каралева Кастыліі ды Ляона
26 лістапада 1504 — 12 красавіка 1555
Папярэднік Ізабэла I
Наступнік Карл I
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 6 лістапада 1479[1][2][3][…],
Памерла 12 красавіка 1555[1][2][4] (75 гадоў),
Сужэнец Філіп I Прыгожы[d][6]

Хуана I (па-гішпанску: Juana I de Castilla; 6 лістапада 1479 — 12 красавіка 1555), якую празвалі Хуана Вар’ятка (па-гішпанску: Juana La Loca) была каралевай Кастыліі ды Ляона і маткай імпэратара Карла V. Хуана была другой дачкой Фердынанда II, караля Арагона і Ізабэлы I, каралевы Кастыліі. Яна нарадзілася ў Таледа ў 6 дзень лістапада 1479 году.

У 1496 годзе Хуана была выдадзеная замуж за Філіпа Прыгожага, герцага Бургундзкага і сына імпэратара Максыміліяна I. На працягу 14981507 гг. яна нарадзіла 6 дзяцей — зь іх два імпэратары і чатыры каралевы. Самым вядомым зь іх, напэўна, стаў Карл V, імпэратар Сьвятое Рымскае Імпэрыі.

Па сьмерці яе брата і старэйшае сястры кастыльскія картэсы вызналі Хуану за законную спадкаемцу кароны ў 1502 годзе. Яе сын, будучы імпэратар Карл V, быў вызнаны за яе спадкаемцу, а яе муж за караля-кансорта. Яна атрымала тытул прынцэсы Астурыйскай — традыцыйны тытул спадкаемцаў Кастыльскага каралеўства.

Хуана стала каралевай у 1504 годзе. Нягледзячы на шматлікія спробы ўтрымаць уладу, бацька Хуаны, кароль Арагона Фердынанд II быў пазбаўлены тытула караля Кастыліі на карысьць мужа Хуаны, які стаў каралём Філіпам I пры поўнай падтрымцы шляхты і сваёй жонкі. 20 чэрвеня 1506 году Філіп і Фердынанд падпісалі дамову, паводле якой Фердынанд меў вярнуцца да Арагону і ня ўмешвацца ва ўнутраныя справы Кастыліі. Адначасова Фердынанд і Філіп вызнавалі, што Хуана не зьяўляецца псыхічназдаровай, а таму недзеяздольнай у справе кіраваньня краінай. Уся паўната ўлады пераходзіла да Філіпа. Аднак у той жа самы дзень Фердынанд адмовіўся ад дамовы, якую падпісаў зь Філіпам, і заявіў, што ніхто ня можа пазбавіць караляваньня яго дачку, як законную спадкаемцу кастыльскае кароны, такім чынам пакідаючы за сабой права ўмешвацца ў палітыку суседняга каралеўства.

Пасьля нечаканай сьмерці свайго мужа 25 верасьня 1506 году Хуана паспрабавала замацаваць уладу ў сваіх руках, але пацярпела няўдачу, сутыкнуўшыся з чуткамі пра сваё псыхічнае здароўе, апазыцыі часткі шляхецтва, якая хацела ўсталяваньня рэгенцтва Фердынанда, ды палітычнымі манэўрамі самаго бацькі каралевы.

У выніку ўсё сваё астатняе жыцьцё Хуана правяла ў сапраўднай вязьніцы у замку Тардэсіяс блізу Вальядаліда. Яна ніколі ня мела аніякае ролі ў жыцьці свайго каралеўства. Але яна займела вялікую славу з-за каханьня да свайго мужа Філіпа Бургундзкага, цела якога яна трымала побач з сабой праз гады пасьля яго сьмерці.

Хуана памерла 12 красавіка 1555 году.

Большасьць гісторыкаў лічаць, што Хуана пакутвала на шызафрэнію. Яна намінальна заставалася каралевай Кастыліі ўсё сваё жыцьцё, такім чынам прадастаўляючы легітымнасьць улады свайго бацькі, а пасьля і свайго сына.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е Johanna van Castilie — 2009.
  2. ^ а б в г д е ё ж з і Juana I. La Loca // Diccionario biográfico español (гішп.)Real Academia de la Historia, 2011.
  3. ^ а б в Joan queen of Castile and Aragon // Encyclopædia Britannica (анг.)
  4. ^ а б в Johanna die Wahnsinnige // FemBio database (ням.)
  5. ^ а б https://capillarealgranada.com/los-reyes-fundadores/
  6. ^ Kindred Britain
Папярэднік
Ізабэла I
Каралева Кастыліі ды Ляона
26 лістапада 150412 красавіка 1555
Наступнік
Карл I