Цэле (Нямеччына)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цэле
ням. Celle
Замак Цэле
Замак Цэле
Герб Цэле


Краіна: Нямеччына
Зямля: Ніжняя Саксонія
Обэрбургамістар: Дырк-Ульрых Мэндэ
Плошча: 176 км²
Вышыня: 40 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 69 972 чал.
шчыльнасьць: 397,57 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 5141, 5145, 5086
Паштовы індэкс: 29221–29229
Нумарны знак: CE
Геаграфічныя каардынаты: 52°37′32″ пн. ш. 10°4′57″ у. д. / 52.62556° пн. ш. 10.0825° у. д. / 52.62556; 10.0825Каардынаты: 52°37′32″ пн. ш. 10°4′57″ у. д. / 52.62556° пн. ш. 10.0825° у. д. / 52.62556; 10.0825
Цэле на мапе Нямеччыны
Цэле
Цэле
Цэле
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.celle.de

Цэле (па-нямецку: Celle) — горад на поўначы Нямеччыны, у зямлі Ніжняй Саксоніі. Насельніцтва на 31 сьнежня 2011 году — 69 972 чалавекі. Горад вядомы як «паўднёвая брама» Люнэбурскае пустэчы і знакаміты сваім Старым горадам зь яго чатырма сотнямі фахвэркавых дамоў і замкам у стылях рэнэсанс і барока.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цэле ўпершыню згадваецца ў 985 годзе. Ужо ў XI стагодзьдзі ён атрымаў права чаканіць сваю манэту, а ў 1301 годзе атрымаў гарадзкія прывілеі. У 1378 годзе Цэле становіцца рэзыдэнцыяй герцагаў Заксэн-Вітэнбэрскіх, а з 1433 году — князёў Люнэбурскіх. У 1524 годзе горад прымае Рэфармацыю. З 1665 да 1705 году, у час кіраваньня герцага Георга–Вільгельма, горад перажывае культурны росквіт. У 1705 годзе, пасьля сьмерці апошняга, Цэле пераходзіць да княства Браўшвайг-Люнэбург. У якасьці кампэнсацыі, ён становіцца месцам знаходжаньня шэрагу адміністрацыйных установаў гэтага княства, у тым ліку суд (нават у нашыя дні Зямельны сацыяльны суд Ніжняй Саксоніі і Брэмэну знаходзіцца ў Цэле).

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]