Чарлз Ўілсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ўілсан.
Чарлз Томсан Рыз Ўілсан
Charles Thomson Rees Wilson
Род дзейнасьці фізыка
Дата нараджэньня 14 лютага 1869
Месца нараджэньня Гленкарс, Вялікабрытанія
Дата сьмерці 15 лістапада 1959 (90 гадоў)
Месца сьмерці Карлопс, Вялікабрытанія
Месца вучобы
Занятак фізык, мэтэароляг, прафэсар унівэрсытэту, хімік, шкаляр
Навуковая сфэра фізыка і мэтэаралёгія
Месца працы
Узнагароды

Чарлз Томсан Рыз Ўілсан (па-ангельску: Charles Thomson Rees Wilson; 14 лютага 1869, Гленкарс, Вялікабрытанія — 15 лістапада 1959, Карлапс, Вялікабрытанія) — брытанскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі (1927, разам з Артурам Комптанам), за «вынаходніцтва дэтэктара элемэнтарных часьцінак» (Камэра Ўілсана). Мэдаль Коплі (1935).

Жыцьцё і кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чарлз Ўілсан нарадзіўся 14 лютага 1869 г. у парафіі Гленкарс, округ Мідлётыян ў Шатляндыі. Ягоны бацька Джон Ўілсан быў фэрмэрам. Пасьля сьмерці бацькі ў 1873 годзе сям’я пераехала ў Манчэстэр. Ўілсан вывучаў біялёгію ў каледжы Оўэна (Манчэстэрскі ўнівэрсытэт), хацеў стаць лекарам. Потым паехаў вучыцца ў Кембрыдзкі ўнівэрсытэт, Sidney Sussex College. Там Ўілсан зацікавіўся фізыкай ды хіміяй[1].

Потым Ўілсан зацікавіўся мэтэаралёгіяй, у 1893 годзе пачаў вывучаць аблокі і іхнія ўласьцівасьці. Пэўны час ён працаваў у абсэрваторыі на гары Бэн Нэвіс, дзе назіраў за ўтварэньнем аблокаў. Потым ён спрабаваў паўтарыць гэты працэс ва ўмовах лябараторыі ў Кембрыдзкім ўнівэрсытэце. Ён прымушаў вільготнае паветра пашырацца ў герметычным аб’ёме. Пазьней ён праводзіў экспэрымэнты з утварэньнем сьлядоў з аблокаў у выніку дзеяньня іёнаў і іянізавальнага выпрамяненьня. Вынаходніцтва камэры Ўілсана прынесла яму Нобэлеўскую прэмію ў 1927 годзе. Чарлз Ўілсан — адзіны шатляндзец, які быў узнагароджаны Нобэлеўскай прэміяй у галіне фізыкі[2].

У гонар Чарлза Ўілсана названы кратэр на месяцы. У гонар яго таксама названыя адмысловыя аблокі, якія кандэнсуюцца пры выбуху. У гонар Ўілсана названае Таварыства Ўілсана. Архіў захоўваецца ва Ўнівэрсытэце Глазга.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ WILSON, CHARLES THOMSON REES. (анг.) A Cambridge Alumni Database. Кембрыдзкі ўнівэрсытэт.
  2. ^ Campaign to honour 'forgotten' Nobel laureate C T R Wilson (анг.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Asimov’s Biographical Encyclopedia of Science and Technology, Isaac Asimov, 2nd ed., Doubleday & C., Inc., ISBN 0-385-17771-2.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чарлз Ўілсансховішча мультымэдыйных матэрыялаў