Чубака

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чубака
Пэрсанаж «Зорных войнаў»
Расавукі
Родная плянэтаКашыіік
Належыць да
Дзейнасьцьпамочнік пілёта «Тысячагадовага сокала»
Стацьмужчынская
Рост228 см
Валасыкарычневыя
Вочыблакітныя
Здымкі
АкторПітэр Мэйг’ю

Чуба́ка (па-ангельску: Chewbacca; 200 д. б. я., Кашыіік — 25 п. б. я., Сэрнпідаль), вядомы таксама як Чу́і (анг. Chewie) — пэрсанаж сусьвету «Зорных войнаў», высокі калматы гуманоід зь плянэты Кашыіік. Зьяўляецца ў III, IV, V VI і VII эпізодах сагі. Лепшы сябра Хана Сола.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чубака паходзіць з роднае плянэты вукі — Кашыііку, адкуль яго забралі ў рабства імпэрцы. Калі імпэрскі лейтэнант Хан Сола выратоўвае ягонае жыцьцё, Чубака пакляўся ў пажыцьцёвай адданасьці свайму збаўцу. Сола і Чубака становяцца найлепшымі сябрамі і кантрабандыстамі на касьмічным караблі Сола «Тысячагадовы сокал». Як і ўсе вукі, Чубака неймаверна адданы тым, каго лічыць сваім сябрам, і дзеля іх гатовы ахвяраваць нават уласным жыцьцём.

Чубака вельмі высокі, мускулісты і ўвесь пакрытыю кудлатаю поўсьцю. Адзінай Чубакавай вопраткай ёсьць пас, перакінуты празь левае плячо, на якім трымаецца торба з боепрыпасамі і ягоная ўлюбёная зброя — арбалет. Ён разумее агульную мову, аднак сам здольны размаўляць толькі рыканьнем, якое разумеюць толькі Хан Сола, магістры-джэдаі Ёда ды Квай-Гон Джын.

Паколькі Чубака — выдатны мэханік, дык часта рамантуе «Тысячагодавага сокала». Аднак ён таксама выдатны пілёт і адважны ваяр. Падчас аднаго з палётаў на «Тысячагадовым сокале» яны сустракаюцца зь Люкам Скайўокерам і прынцэсай Леяй, што ў канчатковым выніку прыводзіць іх на бок паўстанцаў.

Чубака удзельнічаў у змаганьнях зь Імпэрыяй да сканчэньня грамадзянскае вайны. Разам з Ханам Солам пілятаваў карабель у бітве з Зоркай сьмерці. Калі Сола быў замарожаны ў карбаніце, Чуі адыграў значную ролю ў ягоным уратаваньні. Ён быў таксама ўдзельнікам штурмавое групы, якой удалося вывесьці са строю шчытавы генэратар на Эндары, што прывяло да зьнішчэньня другой Зоркі сьмерці і паразе Імпэрыі. У «Помсьце сытхаў» толькі ён і ягоны правадыр ацалелі пасьля атакі клонаў; астатнія вукі загінулі пры абароне майстра-джэдая Ёды. Пазьней яны дапамаглі яму пакінуць Кашыіік.

Чуі памёр на плянэце Сэрнпідаль, узарванай юужан вонгамі, калі прыляцеў з Ханам ды Энакінам Сола дапамагчы эвакуяваць уцекачоў. Перад сьмерцю ён уратаваў Энакінава жыцьцё, а сам загінуў ад сутыкненьня плянэты з адным зь ейных спадарожнікаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чубакасховішча мультымэдыйных матэрыялаў