Чырвонае і чорнае

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чырвонае і чорнае
Le Rouge et le Noir
Выданьне 1854 году
Жанр: раман
Аўтар: Стэндаль
Мова арыгіналу: француская
Публікацыя: лістапад 1830
Адна з ілюстрацыяў да кнігі мастака Генры Дзюбушэ

«Чырвонае і чорнае» (па-француску: Le Rouge et le Noir) — раман Стэндаля, апублікаваны ў 1830 годзе. Існуе мноства гіпотэзаў, чаму аўтар абраў менавіта такую назву, але адназначнага меркаваньня не існуе[1].

У рамане раскрываецца трагічная гісторыя Жульена Сарэля, «у душы якога ідзе барацьба паміж прыроднаю шляхетнасьцю і небясьпечнымі марывамі славалюбства». Паказваючы жыцьцё героя, аўтар адначасова вымалёўвае тры сацыяльныя слупы францускага грамадзтва пасьля рэвалюцыі 1793 году: буржуазію, духавенства, дваранства.

Раман «Чырвонае і чорнае» выйшаў пасьля Ліпеньскай рэвалюцыі 1830 году, спрычынёнай палітыкай караля Карла Х, які спрабаваў вярнуць норавы і парадкі, што былі да Вялікай францускай рэвалюцыі. Менавіта да Карла Х г-ня дэ Рэналь памкнецца ехаць па памілаваньне для каханага. Дзеяньне рамана адбываецца ў 1820-я гады.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]