Шашцін-Стражэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шашцін-Стражэ
Базыліка сьвятой Марыі ў Шашцін-Стражэ
Базыліка сьвятой Марыі ў Шашцін-Стражэ
Першыя згадкі: 1218
Горад з: 1 верасьня 2001
Краіна: Славаччына
Край: Трнаўскі
Раён: Сэніца
Мэр: Радован Прстек
Плошча: 41,951 км²
Вышыня: 170 м н. у. м.
Насельніцтва (2005)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

5 056 чалавек
121 чал/км²
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Тэлефонны код: +421-34
Паштовы індэкс: 908 41
Аўтамабільны код: SE
Геаграфічныя каардынаты: 48°38′30″ пн. ш. 17°09′05″ у. д. / 48.64167° пн. ш. 17.15139° у. д. / 48.64167; 17.15139Каардынаты: 48°38′30″ пн. ш. 17°09′05″ у. д. / 48.64167° пн. ш. 17.15139° у. д. / 48.64167; 17.15139
Шашцін-Стражэ на мапе Славаччыны
Шашцін-Стражэ
Шашцін-Стражэ
Шашцін-Стражэ
http://www.mestosastinstraze.sk

Шашцін-Стражэ (па-славацку: Šaštín-Stráže; па-нямецку: Schoßberg-Strascha; па-вугорску: Sasvár-Morvaőr) — горад у раёне Сэніца Трнаўскага краю заходняй Славаччыны.

Першапачаткова ўяўляў сабой дзьве асобныя вёскі. Шашцін-Стражэ зьяўляецца адным з наймаладзейшых гарадоў Славаччыны, атрымаўшы статус гораду толькі 1 верасьня 2001 году.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад разьмяшчаецца на поўначы Загор'я за 18 км ад Сэніцы і за 65 км ад Браціславы. Рака Міява працякае паўз горад, падзяляючы яго на дзьве часткі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасны горад узьнік аб’яднаньнем двух паселішчаў — Шашцін і Стражэ над Міяваў. Шашцін упершыню згадваецца ў 1218 годзе як вартавая фартэцыя Вугорскага каралеўства. Гэтая вёска мае шчыльнае гістарычнае дачыненьне да этнічнай групы сэкеяў. Шашцін і Стражэ над Міяваў былі аб’яднаныя ў 1961 годзе пад агульнаю назвай «Шашцінске Стражэ» (па-славацку: Šaštínske Stráže). У 1971 мястэчка набыло цяперашнюю назву.

Горад знакаміты сваёй базылікай сьв. Марыі, якая зьяўляецца месцам паломніцтва хрысьціянскіх вернікаў.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле перапісу 2001 году колькасьць насельніцтва гораду налічвае 5005 чалавек. Нацыянальны склад: 95,44% — славакі, 2,06% — цыгане і 1,50% — чэхі[1].

Рэлігійны склад: 88,45% — рыма-каталікі, 7,31% — людзі без прыналежнасьці да рэлігіі і 1,34% — лютэране[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Municipal Statistics. Statistical Office of the Slovak republic. Праверана 2007-12-25 г. Архіўная копія ад 2007-12-17 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шашцін-Стражэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў