Шчырае прызнаньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шчырае прызнаньне
Confidences trop intimes
Жанр драма
Рэжысэр Патрыс Леконт
Сцэнарыст Жэром Танэр
Патрыс Леконт
Прадусар Ален Сард
У ролях Сандрын Банэр
Фабрыс Лукіні
Мішэль Дюшосуа
Ан Брашэ
Кампазытар Паскаль Эстэв
Апэратар Эдуарда Сэра
Мантаж Жоэль Хашэ
Распаўсюд Paramount Vantage[d]
Дата выхаду 6 лютага 2004
Працягласьць 104 хв.
Краіна Сьцяг Францыі Францыя
Мова француская
Бюджэт 5,34 млн
Прыбытак $7,120,939
Старонка на IMDb

Шчырае прызнаньне (па-француску: Confidences trop intimes) — француская псыхааналітычная драма 2004 году рэжысэра Патрыса Леконта. Прэм’ера адбылася на Бэрлінскім міжнародным кінафэстывалі. У галоўных ролях выступілі Сандрын Банэр і Фабрыс Лукіні. Фільм зьяўляецца экранізацыяй аднайменнага апавяданьня Жэрома Танэра.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Анна перажывае сур’ёзныя сямейныя праблемы. Дамаўляецца аб спатканьні зь вядомым псыхааналітыкам, але будучы настолькі ўзрушанай, няўмысна трапляе ў суседні пакой, у якім знаходзіцца кантора бухгальтара Вільляма. Спачатку ніхто зь іх не заўважае памылкі. Вільям вітае яе як чарговую кліентку і не зьдзіўляецца, калі замест просьбы аб дапамозе ў бухгальтарскіх справах, выслухоўвае інтымныя прызнаньні. Праз імгненьне Анна знаходзіць сваю памылку, але вырашае працягнуць навязанае бухгальтарам знаёмства. Па-ранейшаму наведвае яго й распавядае пра свае праблемы, якія вымушаюць яго ўвайсьці ў ролю псыхатэрапэўта-аматара.

Асноўныя ролі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сандрын Банэр — Анна
  • Фабрыс Лукіні — Вільям
  • Мішэль Дюшосуа — Д-р. Маньер
  • Ан Брашэ — Жанна
  • Жыльбэр Мелкі — Марк
  • Ляран Гамелон — Люк
  • Элен Сюржэр — Мадам Мюлон

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]