Эльфрыдэ Елінэк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эльфрыдэ Елінэк
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 20 кастрычніка 1946(1946-10-20)[1][2][3][…] (77 гадоў)
Бацькі Friedrich Jelinek[d]
Сужэнец Готфрыд Гюнгсбэрг[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, драматург, сцэнарыстка, паэтка, перакладніца, навэлістка, лібрэтыстка, літаратурны крытык
Гады творчасьці 1987 — цяпер
Мова нямецкая[5]
Узнагароды
Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры прэмія Георга Бюхнэра[d] (1998) прэмія Аахэну імя Вальтэра Газэнклевэра[d] (1994) прэмія „Манускрыпт“[d] (2000) Прэмія Франца Кафкі[d] (2004) прэмія Гайнрыха Бэля[d] (1986) прэмія Стыга Дагермана[d] (2004) літаратурная прэмія Штырыі[d] (1987) драматычная прэмія Мюльгаймэра[d] (2002, 2004, 2009, 2011) прэмія Росьвіты[d] (1978) прэмія Пэтэра Вайса[d] (1994) Аўстрыйская мастацкая прэмія па літаратуры[d] (1983) прэмія места Вены па літаратуры[d] (1989) Літаратурная прэмія Брэмэну[d] (1996) прэмія Гайнрыха Гайнэ[d] (2002) тэатральная прэмія Нэстрая за найлепшы драматургічны твор[d] (2020) Nestroy theater award/lifetime achievement[d] (2021) ганаровы грамадзянін Вены[d] (12 верасьня 2023) Ring of Honour of the Austrian state Styria[d] (22 лістапада 2023)
Подпіс Выява аўтографу
http://www.elfriedejelinek.com

Эльфрыдэ Елінэк (па-нямецку: Elfriede Jelinek; нар. 20 кастрычніка 1946) — аўстрыйская пісьменьніца і драматург габрэйскага паходжаньня, якая піша пераважна на фэміністычныя тэмы.

Нарадзілася Елінэк у аўстрыйскім мястэчку Мюрцушлаг, яе бацька, габрэй, паходзіць з Чэхіі, а маці — зь Вены. Елінэк атрымала музычную адукацыю ў Венскай кансэрваторыі. Ейны літаратурны дэбют адбыўся ў 1967 годзе, калі яна выдала сваю першую кнігу паэзіі. Елінэк піша прозу, вершы і п’есы. Паводле рамана Елінэк «Піяністка» рэжысэр Міхаэль Ханэке зьняў фільм, які атрымаў Гран-пры на Канскім кінафэстывалі 2001 году. Сярод іншых твораў пісьменьніцы — раманы «Пажадлівасьць» (Lust) і «Каханкі» (Die Liebhaberinnen). У 2004 годзе Елінэк атрымала Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры «за музычныя плыні галасоў і контар-галасоў у яе раманах і п’есах, якія з выключнай моўнай стараннасьцю дэманструюць абсурднасьць грамадзкіх клішэ і іхнюю прыгнятальную сілу». Асноўныя тэмы ейнай творчасьці: жаночая сэксуальнасьць, вайна паміж жанчынай і мужчынам.

На беларускую мову Нобэлеўскую лекцыю Елінэк пераклаў Альгерд Бахарэвіч[6], урывак з рамана «Дзеці мёртвых» — Вольга Гронская[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]