Эмінэм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эмінэм
Маршал Брус Мэтэрс III
Дата нараджэньня 17 кастрычніка 1972 (51 год)
Месца нараджэньня Сэнт-Джозэф, Мізуры, ЗША
Грамадзянства Сьцяг ЗША ЗША
Месца вучобы
Прафэсія сьпявак
актор
прадусар
Гады дзейнасьці 1996 — цяпер
Жанры рэп
Вакал тэнар[d][1]
Інструмэнты голас[d]
Псэўданімы Eminem, Slim Shady, Marshall Mathers
Гурты D12
Лэйблы Bassmint
Mashin' Duck
Web
Aftermath
Interscope
Shady
Маці Debbie Nelson[d]
Узнагароды
Сайт www.eminem.com
Подпіс Выява аўтографу

Ма́ршал Бру́с Мэ́тэрс III (па-ангельску: Marshall Bruce Mathers III, больш вядомы пад сваімі сцэнічнымі псэўданімамі Eminem і Slim Shady; нарадзіўся 17 кастрычніка 1972) — амэрыканскі рэп-выканаўца, уладальнік прэміяў «Оскар» і «Грэмі». Выхадзец з Дэтройту, штат Мічыган. Па ўсім сьвеце прададзена звыш сямідзесяці мільёнаў яго альбомаў, што робіць Эмінэма адным з найболей прадаваных музыкаў пачатку 2000-х і адным з самых лепшых рэпэраў за ўсе часы. Вынайшоў Эмінэма рэпэр і прадусар Dr. Dre. Пазьней Эмінэм падпісаў кантракт зь яго гуказапісвальным лэйблам Aftermath Entertainment.

Нобэлеўскі ляўрэат Шымус Хіні ўзнагародзіў Маршала за яго «вэрбальную энэргію» і за яго паэзію ды лірыку што выклікае вялікую цікавасьць у народзе. Эмінэм мае благую рэпутацыю і вакол яго лірыкі адбываецца мноства спрэчак. Нягледзячы на посьпех яго нашумелага альбома The Marshall Mathers LP і чатыры намінацыі на «Грэмі», такія крытыкі, як GLAAD абвінавацілі яго лірыку ў гамафобіі ды нянавісьці да жаночага пола, у той час, калі іншыя сьцьвярджалі, што гэта прома-гвалт. У 2002 годзе ён зьняўся ў паўаўтабіяграфічным фільме «8 міля».

Эмінэм вядомы супрацоўніцтвам і запісам дуэтаў зь іншымі папулярнымі музыкамі (Дайда, 50 Cent і інш.). У 2010 року Эмінэм і Рыяна запісалі гіт «Love the Way You Lie», які таксама, як і папярэднія супрацоўніцтвы, неўзабаве патрапіў ў чарты.

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1996 — Infinite
  • 1999 — The Slim Shady LP
  • 2000 — The Marshall Mathers LP
  • 2002 — The Eminem Show
  • 2004 — Encore
  • 2009 — Relapse
  • 2010 — Recovery
  • 2013 — The Marshall Mathers LP 2

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эмінэмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ http://www.criticofmusic.com/2013/05/vocal-range-eminem.html