Эн Энрайт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эн Энрайт
Anne Enright
Эн Энрайт, лістапад 2008
Эн Энрайт, лістапад 2008
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 11 лістапада 1962 (61 год)
Дублін, Ірляндыя
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, эсэістка
Гады творчасьці 1991-цяперашні час
Жанр навэля, кароткі аповед
Мова ангельская мова[1]
Значныя творы «Што табе падабаецца?», «Збор»
Прэміі Букераўская прэмія (2007)
Узнагароды

Эн Энрайт (па-ангельску: Anne Enright; нар. 11 лістапада 1962) — ірляндзкая пісьменьніца. Ляўрэат Букераўскай прэміі 2007 году за раман «Збор»[2].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эн Энрайт нарадзілася ў Дубліне, вывучала літаратуру ва ўнівэрсытэце Усходняй Англіі. Выхоўвае сына й дачку.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раман Энрайт «Збор» апавядае аб вялікай ірляндзкай сям’і, якая перажыла драму. Галоўная гераіня — ірляндзкая жанчына.

Уручэньне букера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рашэньне журы стала поўнай нечаканасьцю для ўсіх. 45-гадовая жыхарка Дубліна ніколі не значылася ў ліку фаварытаў. Старшыня журы сэр Говард Дэвіс назваў кнігу «магутнай, нязручнай і часам злоснай». Сама пераможца ацаніла сваю працу сьціпла: маўляў, гэта проста сямейная сага. «Самае галоўнае ў сям’і — гэта тое, што яна непазьбежная, ад яе нікуды не дзенесься. Па сутнасьці, усе сем’і аднолькавыя, паколькі сямейныя гісторыі паўтараюцца: у сем’ях ёсьць п’яніцы, крыўднікі дзяцей і шмат чаго яшчэ», — сказала Энрайт на прэс-канфэрэнцыі.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1991 «Мініятурная нявіньніца» (The Portable Virgin)
  • 1995 «Парык майго таты знасіўся» (The Wig My Father Wore)
  • 2000 «Што табе падабаецца?» (What Are You Like?)
  • 2002 «Радасьць Элізы Лінч» (The Pleasure of Eliza Lynch)
  • 2004 «Пусканьне бурбалак: нашмат затрымалася ў мацярынстве» (Making Babies: Stumbling into Motherhood)
  • 2007 «Збор» (The Gathering)
  • 2008 «Арышт карцін» (Taking Pictures) — кароткія аповеды
  • 2009 «Учорашняя пагода» (Yesterday’s Weather)
  • 2011 «Забыты вальс» (The Forgotten Waltz)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Enright, Anne, 1962- // CONOR.SI
  2. ^ Я мусіла дасьледаваць жаданьне й нянавісьць // «The Guardian», 18 лістапада 2007 (анг.)