Этэльстан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Этэльстан — кароль Ангельшчыны

Этэльстан (па-старажытнаангельску: Æþelstan, Æðelstān; 89527 кастрычніка 939) — кароль Ангельшчыны з Ўэсэкскай дынастыі. Быў сынам караля Ангельшчыны Эдўарда Старэйшага й унукам Альфрэда Вялікага. Валадарства Этэльстана часьцей за ўсе недаацэньваюць, але то былі важныя часы ў палітычным пляне ў X стагодзьдзі.

Пасьля сьмерці свайго бацькі Этэльстан стаў каралём Мэрсіі, але каралём Ангельшчыны яго прызнаваць спачатку не жадалі. Яго брат Этэльўірд карыстаўся большай папулярнасьцю чым ён сам. Але Этэльўірд неўзабаве памёр таксама, што дало магчымасьць Этэльстану стаць ангельскім каралём.

Праз год пасьля каранаваньня ён аддаў сваю сястру за вікінскага караля Ёрку, Сытрыка, які стаў нябожчыкам на наступны год. Гэта дало магчымасьць Этэльстану аб’явіць сябе прыемнікам трону Нартумбрыі й сілком яе захапіць. Пашырэньне краіны прывяло да таго, што ўпершыньню за гісторыю ўсе землі Ангельшчыны былі аб’яднаныя пад кіраўніцтвам аднаго ўладара.

Этэльстан памёр у Глостэры 27 кастрычніка 939 году.

Папярэднік
Эдўард Старэйшы
Кароль Ангельшчыны
924939
Наступнік
Эдмунд I

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Этэльстансховішча мультымэдыйных матэрыялаў