Юры Жыркоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Жыркоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 жніўня 1983(1983-08-20)[1][2][3] (40 гадоў)
Рост 180 см
Вага 76 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2004
2004—2009
2009—2011
2011—2013
2013—2016
2016—2021
2022
Спартак Тамбоў
ЦСКА Масква
Чэлсі
Анжы
Дынама Масква
Зэніт
Хімкі
74 (26)
139 (15)
29 (0)
46 (3)
54 (3)
95 (4)
3 (0)
Зборныя
2005— Расея 105 (2)

Юры Валянцінавіч Жыркоў (па-расейску: Юрий Валентинович Жирков; нарадзіўся 20 жніўня 1983 году, Тамбоў, СССР) — колішні расейскі футбаліст, абаронца. Мае на сваім рахунку выступы ў складзе нацыянальнай зборнай Расеі. У кастрычніку 2008 году Жыркоў быў намінаваны на прэмію «Залаты мяч»[4]. У сьнежні таго ж году Жыркоў быў прызнаны найлепшым футбалістам Расеі паводле вэрсіі РФЗ[5], паводле вэрсіі часопіса «Футбол»[6], газэты «Савецкі спорт»[7], а таксама тэлеперадачы «Футбол Расеі». Звычайна гуляе на пазыцыі левага паўабаронцы, аднак можа згуляць і на пазыцыі левага абаронцы, падлучаючыся пры гэтым і да нападаў.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Спартак» Тамбоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2000 годзе Юры далучыўся да дублю тамбоўскага «Спартака». Там Жыркоў атрымліваў маленькі заробак, і для таго, каб дапамагчы сваёй сям’і, ён выступаў на першынстве калгасаў за пасёлак Мардовіі, за перамогі якога ён атрымліваў прадукты[8]. За гэтую каманду ў фінале першынства раёна Юры забіў два мячы на апошніх хвілінах матчу, гэта дазволіла ягонай камандзе стаць чэмпіёнам. Улетку 2001 году Юры быў дазаяўлены за асноўны склад «Спартака», за які дэбютаваў 22 жніўня 2001 году, выйшаўшы на замену на 88-й хвіліне матчу супраць калускага «Лякаматыва»[9].

ЦСКА Масква[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сярэдзіне сьнежня 2003 году стала вядома аб тым, што Жыркоў падпісаў кантракт з маскоўскім ЦСКА[10]. У складзе ЦСКА Юры прыняў удзел у Кубку Садружнасьці, які праходзіў з 17 па 25 студзеня 2004 году. Гулец дэбютаваў у стартавым матчы турніру супраць клюбу «Гомель» і быў заменены на 70 хвіліне матчу, які скончыўся зь лікам 2:2. За ЦСКА ў афіцыйнай гульні Жыркоў дэбютаваў 7 сакавіка 2004 году ў матчы на ​​Супэркубак Расеі супраць маскоўскага «Спартака», выйшаўшы на поле ў асноўным складзе. Матч скончыўся зь лікам 1:3 на карысьць ЦСКА. Супэркубак стаў першым трафэем Жыркова разам з ЦСКА. Пасьля гэтай гульні галоўны трэнэр ЦСКА Артур Жоржэ выказаў меркаваньне, што ў Юрыя вялікая будучыня[11].

«Чэлсі»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першую сваю гульню ў афіцыйным матчы ангельскай Прэм’ер-лігі за «Чэлсі» Юры правёў 20 сьнежня 2009 году, ён выйшаў на замену на 76-й хвіліне матчу супраць клюбу «Ўэст Гэм Юнайтэд», які скончыўся зь лікам 1:1.

«Анжы»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Улетку 2011 году цікавасьць да Жыркова выказалі расейскія клюбы — маскоўскія «Дынама»[12] й «Спартак»[13], а таксама «Рубін»[14]. У канцы ліпеня ім зацікавіўся махачкалінскі «Анжы». 2 жніўня клюб і футбаліст дамовіліся аб умовах чатырохгадовага кантракту[15]. 6 жніўня Юры афіцыйна стаў гульцом махачкалінскага клюбу. Сума трансфэру паўабаронцы склала 15 млн эўра[16].

«Дынама»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля таго, як стала вядома, што «Анжы» будзе скарачаць свой бюджэт Юры вырашыў сысцьці з клюбу й прыярытэтным варыянтам для яго быў пераход у маскоўскую каманду. У выніку Юры далучыўся да складу маскоўскага «Дынама».

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыркоў дэбютаваў за зборную 9 лютага 2005 году ў матчы супраць зборнай Італіі, выйшаўшы на поле ў стартавым складзе. Гульня сконылася зь лікам 2:0 на карысьць Італіі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ЦСКА:

«Чэлсі»:

«Зэніт»:

Расея

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Yuri Zhirkov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в YURI ZHIRKOV // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Yuri Zhirkov // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Аршавин и Жирков номинированы на «Золотой мяч». sport-express.ru
  5. ^ Юрий Жирков признан лучшим футболистом России 2008 года. football.kulichki.net
  6. ^ Юрий Жирков — футболист года по версии еженедельника «Футбол»(недаступная спасылка). futbol-1960.ru
  7. ^ «Советский Спорт»: Жирков — лучший футболист ЧР-2008. football.kulichki.net
  8. ^ Наглец из робкого десятка. spartak.tambovsport.ru
  9. ^ «Локомотив» Калуга — «Спартак» Тамбов 4:2. spartak.tambovsport.ru
  10. ^ Жирков переходит в ЦСКА. sport-express.ru
  11. ^ Открытия чемпионата России-2004. Версия «СЭ». sport-express.ru
  12. ^ Семшов: Жирков помог бы «Динамо»(недаступная спасылка). championat.com
  13. ^ Карпин: Абрамович сказал мне, что Жиркова в «Спартаке» не будет. championat.com
  14. ^ Бердыев: Жирков перерос российский чемпионат. championat.com
  15. ^ Жирков согласовал с «Анжи» четырёхлетний контракт. championat.com
  16. ^ Жирков перешел в «Анжи» за 15 миллионов евро. sports.ru

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]