Юсі Яаскеляйнэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Юсы Яаскэлайнен»)
Юсі Яаскеляйнэн
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 красавіка 1975(1975-04-19)[1][2][3][…] (48 гадоў)
Рост 191 см
Вага 80 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1992—1996
1996—1997
1997—2012
2012—2015
2015—2017
2017—2018
МП
ВПС
Болтан Ўандэрэрз
Ўэст Гэм Юнайтэд
Ўіган Атлетык
АТК
62 (0)
54 (0)
388 (0)
57 (0)
44 (0)
1 (0)
Зборныя
1999—2010 Фінляндыя 58 (0)

Юсі Альбэрт Яаскеляйнэн (па-фінску: Jussi Albert Jääskeläinen; нарадзіўся 19 красавіка 1975 году, Мікэлі, Фінляндыя) — былы фінскі футбаліст, брамнік. Юсі належыць рэкорд самых працяглых выступаў сярод замежных гульцоў у Прэм’ер-лізе[4]. У 1998—2010 гадах гулец нацыянальнай зборнай Фінляндыі, за якую правёў 56 матчаў.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юсі дэбютаваў у Вэйкаўсьліізе ў 1992 годзе, выступаючы за клюб з роднага гораду МП. Асноўным брамнікам клюбу стаў у 1994 годзе. У 1997 годзе перайшоў у ангельскі клюб «Болтан Ўандэрэрз» за 100 тысяч фунтаў[5]. Неўзабаве Яаскеляйнэн зарэкамендаваў сябе як асноўны брамнік клюбу, прапусьціўшы толькі палову сэзону 2000—2001 гадоў з-за траўмы. З 2012 году зьяўляўся гульцом клюбу «Ўэст Гэм Юнайтэд».

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1998 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Фінляндыі ў матчы супраць зборнай Мальты, які скончыўся перамогай фінаў зь лікам 2:0. Доўгі час Яаскеляйнэн быў другім брамнікам зборнай, пасьля Анці Ніемі, аднак, калі ў 2005 годзе Ніемі скончыў сваю кар’еру ў зборнай, Юсі стаў першым брамнікам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Jussi Jääskeläinen // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Jussi Jääskeläinen // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б в JUSSI JAASKELAINEN // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ Van Persie given tantalising taste of what could be. Independent.co.uk
  5. ^ Is Jussi the best Wanderers keeper of all time?. www.boltonnews.co.uk.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юсі Яаскеляйнэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў