Язь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Язь

Язь (па-лацінску: Leuciscus idus) - рыба сямейства карпавых, мае зьнешняе падабенства з плоткай. У даўжыню язь дасягае 70 см, вагой - 2-3 кг; сустракаюцца больш буйныя асобіны. Колер: шэра-серабрысты, на сьпіне цямнейшы, чым на чэраве. Плаўнікі маюць ружова-аранжавае адценьне. Язь - прэснаводная рыба, аднак можа жыць і ў паўпрэснай вадзе марскіх заліваў.