Яхмас I

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Яхмас I (або Яхмэс, Ахмас, Амасіс І (старажытнаэгіпецкі — «Народжаны месяцам») — эгіпецкі фараон каля 15801559 гг. да н. э., заснавальнік XVIII дынастыі. Уступіў на пасад малалетнім пасьля забойства свайго папярэдніка Сэкенэнра ў бітве з гіксасамі. Яхмас I канчаткова выгнаў гіксасаў з Эгіпту, замацаваў сваё панаваньне ў паўднёвай Палестыне. У выніку зьдзейсьненных ім 3 паходаў у Паўночную Нубію была адноўленая ўлада Эгіпту над гэтай тэрыторыяй. Час кіраваньня Яхмаса I у гістарыяграфіі прынята лічыць пачаткам пэрыяду Новага царства ў гісторыі Старажытнага Эгіпту.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Säve-Söderbergh, T. Ägypten und Nubien. — Lund, 1941.
  • Жизнеописание начальника гребцов Яхмоса // Хрестоматия по истории Древнего Востока / Под редакцией В. В. Струве, Д. Г. Редера. — М., 1963. — С. 81 — 83.