Š

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Latin alphabet Šš.png

Š, š - літара лацінскага альфабэту. Утвораная ад літары S з дапамогай дыякрэтычнага знаку гачэк. Звычайна пазначае гук, аналягічны кірылічнаму Ш. Характэрная перш за ўсё для славянскіх моваў (чэскай, славацкай, горна- й ніжнелуцкай, харвацкай, славенскай, басьнійскай, лацінскіх варыянтаў беларускае, сэрбскае й македонскае моваў), балцкіх (летувіскай і латыскай), у паўночнай сота; таксама ўжываецца пры трансьлітэрацыі кірылічных тэкстаў з баўгарскае, беларускае, расейскае й украінскае моваў. Таксама ўжываецца ў фінскай і эстонскай у запазычаных словах.

Ужываецца таксама для перадачы лацінкай тэкстаў, напісаных на шумэрскіх і акадзкіх мовах (гукі /ш/ і /ч/), гіційскае фанэмы /с/, гуку /ш/ у сэміцкіх мовах, а таксама фэнікійскае літары шын (Phoenician sin.png), прамой папярэдніцы кірылічнае Ш.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Створаная Янам Гусам для чэскае мовы замест ранейшага спалучэньня літараў Sz. У 1830 харвацкі лінгвіст і палітычны дзеяч Людэвіт Гай адаптаваў яе да харвацкае мовы, адкуль яна з часам была запазычаная ў славенскую, басьнійскую, сэрбскую й македонскую мовы. У 1906 Вацлаў Іваноўскі ўвёў яе у беларускі лацінскі альфабэт.