Ёганэс Бугенгаген

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ёганэс Бугенгаген
Johannes Bugenhagen
Johannes-Bugenhagen-2.jpg
Род дзейнасьці прапаведнік, тэоляг
Дата нараджэньня 24 чэрвеня 1485
Месца нараджэньня Волін, Памэранія, Сьвятая Рымская імпэрыя
Грамадзянства немец
Дата сьмерці 20 красавіка 1558
Месца сьмерці Вітэнбэрг, Саксонія, Сьвятая Рымская імпэрыя
Бацька Гергарт Бугенгаген
Жонка Вальпурга Бугенгаген
Дзеці Ёганэс, Марта, Сара

Ёганэс Бугенгаген (па-нямецку: Johannes Bugenhagen; 24 чэрвеня 1485, Волін, Сьвятая Рымская імпэрыя20 красавіка, 1558, Вітэнбэрг, Сьвятая Рымская імпэрыя) — нямецкі прапаведнік, дзяяч Рэфармацыі, тэоляг, пасьлядоўнік і паплечнік Мартына Лютэра. Ёганэс з посьпехам прасоўваў Рэфармацыю Памэранію й Данію. Сярод ягоных асноўных дасягненьняў маюцца арганізацыя лютэранскіх цэркваў у Паўночнай Нямеччыне й Скандынавіі. Мае мянушку «другі апостал Поўначы».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1485 годзе ў памэранскім горадзе Волін. З 1502 году вывучаў багаслоўе й гуманітарныя навукі ў Грайфсвальдзе й ужо ў 1503 годзе быў прызначаны рэктарам школы ў Трэптаве. Паводле даручэньня герцага Багуслава X напісаў першую гісторыю Памэраніі на лацінскай мове.

Вітэнбэрг[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Вітэнбэргу Бугенгаген стаў пастарам прыходу[1] й сябрам Мартына Лютэра[2]. Ён быў чальцом каманды Лютэра, якая зьдзейсьніла пераклад Бібліі з лацінскай на нямецкую мову, а таксама прымаў удзел у дыскусах паводле рэформаў Ульрыха Цьвінглі[2]. У 1523 годзе, дзякуючы сваім лекцыям, быў запрошаны ва ўнівэрсытэт Вітэнбэргу. Такім чынам Бугенгаген стаў адным з самых уплывовых рэфарматараў у горадзе.

17 сакавіка 1533 году Ёганэс атрымаў званьне доктара багаслоўя ва ўнівэрсытэце Вітэнбэргу, дзякуючы падтрымцы з боку Мартына Лютэра[3].

Рэфармацыйная праца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўным унёскам Бугенгагена лічыцца тое, што ён зь вялікім посьпехам усталяваў царкоўныя парадкі ў шэрагу гарадоў, як то Браўншвайгу, Гамбургу, Любэку, Брэмэне, Гётынгене, Аснабруке й іншых. У 1534 годзе Бугенгаген правёў Рэфармацыю ў Памэраніі, а ў 1537 годзе адправіўся з той жа мэтай у Данію, дзе таксама працаваў над аднаўленьнем унівэрсытэта Капэнгагена й стаўся ў ім першым рэктарам і выкладчыкам багаслоўя. У 1542 годзе Ёганэс увёў тыя ж царкоўныя парадкі ў Шлезьвіг-Гальштайне, а ў 1543 годзе наведаў цэрквы ў Гільдэсгайму й Браўншвайгу.

Апошнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля сьмерці Лютэра ў 1546 годзе, Бугенгаген клапаціўся аб ягонай удаве й дзецях. Бугенгаген памёр у Вітэнбэргу ў 1558 годзе й быў пахаваны ў царкве Сьвятой Марыі.

Ружа Лютэра

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Nieden 2006, ст. 46.
  2. ^ а б Kaufmann 1998, ст. 58.
  3. ^ Nieden 2006, ст. 62.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Nieden, Marcel Die Erfindung des Theologen. Wittenberger Anweisungen zum Theologiestudium im Zeitalter von Reformation und Konfessionalisierung. — Mohr Siebeck Verlag, 2006. — ISBN 3-16-148878-4
  • Kaufmann, Thomas Reformatoren. — Vandenhoeck & Ruprecht, 1998. — ISBN 3-525-34004-4

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ёганэс Бугенгагенсховішча мультымэдыйных матэрыялаў