Ёганэс Свэйнсан К’ярваль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ёганэс Свэйнсан К’ярваль
Дата нараджэньня 15 кастрычніка 1885(1885-10-15)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 красавіка 1972(1972-04-13)[4][2][3] (86 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр, паэт
Узнагароды
медаль прынца Яўгенія
Помнік на магіле К’ярваля

Ёганэс Свэйнсан К’ярваль (па-ісьляндзку: Jóhannes Sveinsson Kjarval; 15 кастрычніка 1885, Эфці-Эй, Ісьляндыя — 13 красавіка 1972, Рэйк’явік) — ісьляндзкі мастак.

Мастак пры нараджэньні атрымаў імя і імя па бацьку Ёганэс Свэйнсан, рос у вёсцы ў мясцовасьці Боргафіёрдур эйстры (па-ісьляндзку: Borgarfjörður eystri). Вядомасьць як мастаку яму прынесьлі, з аднаго боку, рэалістычныя краявіды Ісьляндыі, з другога боку, творы, напоўненыя містыкай — на палотнах ажываюць героі сагаў, эльфы, тролі. У 1910 годзе ўзяў псэўданім К’ярваль.

Вывучаў мастацтва ў Рэйк’явіку і Капэнгагене, наведваў Італію і Англію. У 1950 годзе пабудаваў літні дом у Остляндзе, які называў К’ярвальсхвамі. У Рэйк’явіку яму прысьвечаны музэй (гл. Музэй К’ярваля).

Пахаваны на могілках у Рэйк’явіку. Яго партрэт разам з адной прац зьмешчаны на банкноце ў 2000 ісьляндзкіх кронаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Johannes Kjarval (нід.)
  2. ^ а б Jóhannes Kjarval // Kunstindeks Danmark (дац.)
  3. ^ а б Kristjánsdóttir G. Jóhannes S(veinsson) Kjarval // Kjarval, Jóhannes S(veinsson) (анг.) // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — ISBN 978-1-884446-05-4doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T046800
  4. ^ RKDartists (нід.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ёганэс Свэйнсан К’ярвальсховішча мультымэдыйных матэрыялаў