Ёзэф Вэрт
| Ёзэф Вэрт | |
| тытулярны біскуп Бульны | |
|---|---|
| 1991 — 2002 | |
| Наступнік: | Ёсэф дэ Кэсэль |
| Біскуп дыяцэзіі Перамяненьня Панскага ў Новасыбірску | |
| 2002 — цяперашні час | |
| Старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Расеі | |
| 2005 — цяперашні час | |
| Папярэднік: | Тадэвуш Кандрусевіч |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 4 кастрычніка 1952 |
| Нацыянальнасьць: | немец |
| Адукацыя: | Ковенская духоўная сэмінарыя |
| Рэлігія: | каталіцтва |
Ёзэф Вэрт, таксама Ёсіф Вэрт SJ (па-расейску: Иосиф Верт, па-нямецку: Joseph Werth; нарадзіўся 4 кастрычніка 1952, Караганда, Казаская ССР) — расейскі каталіцкі дзеяч, біскуп.
Зьмест |
Сям’я [рэдагаваць]
Паходзіць зь сям’і этнічных немцаў, якія былі выселеныя савецкім урадам у Казахстан. Дзед біскупа па мячы Ёзэф Вэрт (1871, Шонхен, цяпер Панінскае, Саратаўская вобласьць — 1951), жанаты з Паўлінай Дэмунд (1881, Шонхен — 1933), у 1929 быў дэпартаваны як кулак. Дзед біскупа па кудзелі Дамінік Гёрнэр (нарадзіўся ўнавакольлі Адэсы) каля 1931 быў дэпартаваны ў Казахстан. Сам біскуп быў 2-м з 11-і дзяцей Ёгана (1 кастрычніка 1923, Шонхен — 18 лістапада 1995, Ільбэнштат, Нямеччына) і Марыі з Гёрнэраў (нарадзілася 23 сьнежня 1931, Адэса, Украіна) Вэртаў.
Біяграфія [рэдагаваць]
Пасьля службы ў Савецкім войску, у 1975, паступіў у падпольны навіцыят Ордэна езуітаў у Летуве. У 1977 стаў манахам гэтага ордэна. У 1979 паступіў у Ковенскую духоўную сэмінарыю. 27 траўня 1984 быў пасьвечаны ў сьвятара. Праслужыўшы год у Сьвянцянах, быў накіраваны ў Акцюбінск (Казахстан), а затым у 1987—1991 служыў у Марксе (Саратаўская вобласць).
13 красавіка 1991 прызначаны апостальскім адміністратарам для каталікоў азіяцкае часткі Расеі і пасьвечаны на тытулярнага біскупа Бульны (да 2002). 18 траўня 1998 пасьля падзелу адміністратуры на дзьве часткі ўзначаліў каталікоў Заходняе Сыбіры. 11 лютага 2002 — пасьля ўсталяваньня Ватыканам каталіцкіх дыяцэзіяў у Расеі — узначаліў дыяцэзію Перамяненьня Панскага з цэнтрам у Новасыбірску. У сьнежні 2004 прызначаны ардынарыем для каталікоў бізантыйскага абраду. У студзені 2005 прызначаны старшынёй Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Расеі. У сакавіку 2008 пераабраны на другі тэрмін.
Узнагароды [рэдагаваць]
| Папярэднік няма |
Тытулярны біскуп Бульны 1991-2002 |
Наступнік Ёсэф дэ Кэсэль |
| Папярэднік няма |
Біскуп дыяцэзіі Перамяненьня Панскага ў Новасыбірску з 2002 |
Наступнік няма |
| Папярэднік Тадэвуш Кандрусевіч |
Старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Расеі з 2005 |
Наступнік няма |
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Біскуп Ёзэф Вэрт: Касьцёл паслаў мяне да рэальнай грэкакаталіцкай паствы, а не да віртуальнай(рас.)
- Біскуп Ёзэф Вэрт аспрэчыў слых аб тым, што ён можа стаць Папам Рымскім(рас.)
- Герб Яго Эксцэленцыі біскупа Ёзэфа Вэрта(рас.)
- Копіі зыходных публікацый для матэрыялу: Абраны новы старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Расеі(рас.)
- Біскуп Ёзэф Вэрт (сайт Катэдральнага касьцёлу Перамяненьня Панскага ў Новасыбірску)(рас.)
- Біскуп Ёзэф Вэрт (Joseph Werth) Catholic.Ru. Заходняя Сыбір. Біскуп(рас.)
- Каталікі бізантыйскага абраду ў Расеі(рас.)
- Біскуп Ёзэф Вэрт , S.J.(анг.)