Ёзэф Паленічэк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ёзэф Паленічэк
Josef Páleníček
Дата нараджэньня 19 ліпеня 1914
Месца нараджэньня Траўнік, Босьнія і Герцагавіна
Дата сьмерці 7 сакавіка 1991
Месца сьмерці Прага
Месца вучобы
Занятак піяніст, кампазытар, музычны пэдагог, прафэсар унівэрсытэту
Інструмэнты фартэпіяна
Дзеці Jan Páleníček[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Ё́зэф Пале́нічэк (па-чэску: Josef Páleníček; 19 ліпеня 1914, Траўнік, Босьнія і Герцагавіна7 сакавіка 1991, Прага) — чэскі кампазытар і піяніст.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вучыўся з 1927 году ў Празе ў Карэла Гофмайстэра (спачатку прыватна, затым у Праскай кансэрваторыі), пазьней таксама ў Вітэзслава Новака. У 19361938 гадах удасканальвае сваё майстэрства ў парыскай Вышэйшай нармальнай школе музыкі ў Альфрэда Корта (фартэпіяна), Альбэра Русэля (кампазыцыя), Дзырана Алексаняна (камэрны ансамбль).

У 1934 годзе заснаваў Трыё імя Сьметаны (з 1945 году Чэскае трыё), нязьменным піяністам і лідэрам якога заставаўся да самай сьмерці. Выступаў таксама дуэтам зь віялянчэлістам Сашам Вечтамавым. Вядомы сваімі інтэрпрэтацыямі твораў Бедржыха Сьметаны, Леоша Яначака, Багуслава Марціну.

Кампазытарская спадчына Паленічэка ўключае тры фартэпіянныя канцэрты, а таксама канцэрты для клярнэта, саксафона, флейты з аркестрам, «Сымфанічныя варыяцыі на ўяўны партрэт Ільлі Эрэнбурга» (1971), камэрную, харавую музыку.

Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі ЧССР (1974), Народны артыст Чэхаславаччыны (1979).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]