Ёнчэпінг
| Ёнчэпінг | |
| Jönköping | |
Царква Сафіі й цэнтральная частка Ёнчэпінгу |
|
| Першыя згадкі: | 1284 |
| Горад з: | 1284 |
| Насельніцтва (2010) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
89 396 19,95 |
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 57°45′ пн. ш. 14°12′ у. д. / 57.75° пн. ш. 14.2° у. д.Каардынаты: 57°45′ пн. ш. 14°12′ у. д. / 57.75° пн. ш. 14.2° у. д. |
|
Ёнчэпінг на мапе Швэцыі
Ёнчэпінг
|
|
Ёнчэпінг (па-швэдзку: Jönköping) — горад у Швэцыі ў ляндзкапе Смолянд, цэнтар лэну Ёнчэпінг і аднайменнай камуны, на паўднёвым канцы возера Вэтэрн.
Гісторыя [рэдагаваць]
Магнус I Лядулёс заснаваў Ёнчэпінг у 1284 годзе. У XV стагодзьдзі гэта быў сярэдні горад з насельніцтвам каля 1 000 чалавек. У 1612 горад цалкам згарэў. Зноў адбудаваны Ёнчопінг атрымаў каралеўскія прывілеі ў 1614 і 1620 г.
Дзякуючы свайму разьмяшчэньню на скрыжаваньні дарог уздоўж рэк Нісан і Ляган, а таксама дарогі паміж ляндзкапамі Эстэр’ётлянд і Вэстэр’ётлянд горад з даўніх часоў зьяўляецца гандлёвым цэнтрам. У XIX стагодзьдзі горад вядомы як «горад лібэралаў і запалак». Акрамя запалкавай, ён мае й папяровую мануфактуру, гавань і суднаходзтва на возеры Вэтэрн. Зараз у склад Ёнчэпінгу ўваходзіць і былы горад Гускварна, дзе разьмяшчаецца фабрыка Husqvarna (вытворчасьць зброі з 1689 г., а цяпер і швейных машынаў, бэнзапілаў, ровараў, матацыклаў, мапэдаў.
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Царква Сафіі (1888)
- Дом, у якім нарадзіўся Даг Гамаршэльд
- Музэй запалак
- Музэй птушак
- Музэй радыё
Выбітныя асобы [рэдагаваць]
- Агнэта Фэльтскуг — сьпявачка, (бляндынка з ABBA).
- Ніна Пэрсан — сьпявачка (The Cardigans, A Camp).
- Даг Гамаршэльд — дыплямат.
- Фрэдрык Нэй — заснавальнік The Pirate Bay.