Ён Арнэ Рыісэ
| Ён Арнэ Рыісэ | ||
John Arne Riise |
||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 24 верасьня 1980 Олесун, Нарвэгія |
|
| Рост | 185 см | |
| Вага | 89 кг | |
| Пазыцыя | левы абаронца/паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Фулгэм | |
| Нумар | 3 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
| 1996 | Олесун | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1997—1998 1998—2001 2001—2008 2008—2011 2011— |
Олесун Манака Лівэрпул Рома Фулгэм |
25 (5) 44 (4) 234 (30) 99 (7) 20 (1) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 1998—2000 2000— |
Нарвэгія U21 Нарвэгія |
17 (2) 100 (14) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Ён Арнэ Сэмундсэт Рыісэ (па-нарвэску: John Arne Semundseth Riise; 24 верасьня 1980, Алесунд) — нарвэскі футбольны абаронца, выступае за ангельскі клюб «Фулгэм» і нацыянальную зборную Нарвэгіі. Гуляе на левым флянзе, адрозьніваецца магутным ударам зь левай нагі і велізарнай трываласьцю, якая дазваляе яму «закрываць» увесь флянг. Ягоны малодшы брат, Б’ёрн Гэльге Рыісэ, таксама зьяўляецца прафэсійным футбалістам, у 2007 годзе ён дэбютаваў у зборнай Нарвэгіі.
Сэзоны 2006/2007 і 2007/2008 гадоў Ён-Арнэ правёў даволі слаба і быў выцесьнены з складу бразыльскім фулбэкам Фабіё Аўрэліё, адзіным недахопам якога было частае атрыманьне ім траўмаў. У красавіку 2008 году ў першым матчы паўфіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Чэлсі» Фабіё атрымаў чарговую траўму і на 63-й хвіліне быў заменены. Рыісэ, які выйшаў замест яго на шостай дададзенай арбітрам да матчу хвіліне зрэзаў мяч у свае вароты і дазволіў лёнданскаму клюбу дамагчыся нічыёй на «Энфілдзе». Такім чынам перад зваротным матчам «Чэлсі» атрымаў сур’ёзную перавагу і ў выніку здолеў ёй скарыстацца, упершыню ў сваёй гісторыі выйдучы ў фінал галоўнага эўрапейскага футбольнага турніру.
З чэрвеня 2008 году Рыісэ гуляў за «Рому». З 2011 году гулец «Фулгэму».
Зьмест |
Дасягненьні [рэдагаваць]
Трафэі ў «Манака» [рэдагаваць]
- Чэмпіянат Францыі: 1999/00
- Супэркубак Францыі: 2000/01
Трафэі ў «Лівэрпулі» [рэдагаваць]
- Ліга чэмпіёнаў УЭФА: 2004/05
- Супэркубак Эўропы: 2001/02, 2005/06
- Кубак Ангельшчыны: 2005/06
- Кубак ангельскай лігі: 2002/03
- Супэркубак Ангельшчыны: 2001/02, 2006/07
Асабістыя [рэдагаваць]
- Прыз Кніксэна 2006 (лепшаму нарвэскаму футбалісту году)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ён Арнэ Рыісэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў