Ёсіф Гурка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ёсіф Уладзімеравіч Гурка
28 ліпеня 1828 (186 гадоў) — 28 студзеня 1901
Gurko Iosif Vladimirovich.jpg
Ёсіф Уладзімеравіч Гурка
Месца нараджэньня Сьцяг Расеі Ноўгарад
Месца сьмерці Сьцяг Расеі Сахарава, Цьвярская губэрня
Род войскаў кавалерыя, Генэральны штаб
Званьне Генэрал-фэльдмаршал
Камандаваў Конна-грэнадэрскі ляйб-гвардыі полк, 1-я брыг. 2-й гвард. кав. дыв., 2-я гвард. кав. дыв., Адэская вайсковая акруга, Варшаўская вайсковая акруга
Бітвы/войны Расейска-турэцкая вайна (1877—1878)
Узнагароды
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн сьвятога Станіслава
Ордэн сьвятога Станіслава
Ордэн Сьвятога Ўладзімера
Ордэн Сьвятога Ўладзімера
Ордэн Сьвятога Георгія 2 ступені
Ордэн Сьвятога Георгія 3 ступені
Шаблён:Залатая зброя
Ордэн Белага арла
Ордэн Сьвятога Аляксандра Неўскага
Ордэн Сьвятога апостала Андрэя Першазваннага
Ёсіф Гурка ў Вікісховішчы

Ёсіф Уладзімеравіч Гурка (28 ліпеня [ст. ст. 16 ліпеня] 1828 — 28 студзеня [ст. ст. 15 студзеня] 1901) — расейскі дзяржаўны і вайсковы дзяяч, генэрал-фэльдмаршал (1894).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і Рамейкаў-Гуркаў беларускага паходжаньня. Скончыў Пажаўскі корпус (1846). Удзельнік Крымскай вайны (1853—1856). Вызначыўся ў расейска-турэцкай вайне 1877—1878. На чале расейскіх і баўгарскіх войскаў вызваляў м. Тырнава, захапіў турэцкія ўмацаваньні Горны Дубняк і Тэліш, акружыў Плеўну.

У сьнежні 1877 г. 70-тысячнае расейскае войска і аддзелы баўгарскага рушэньня на чале зю Ёсіфам Гуркам у 30-градусны мароз пераадолелі Балканы празь цяжкадаступны Чур’яцкі перавал і 23 сьнежня 1878 авалодалі Сафіяй, разьбілі турэцкія войскі каля Ташкісэну, Філіпопалю, авалодалі Адрыянопалем.

Пасьля вайны Гурка — памочнік галоўнакамандуючага войскамі гвардыі і Санкт-Пецярбурскай вайсковай акругі, часовы генэрал-губэрнатар Пецярбургу, Адэсы і камандуючы войскамі Адэскай ваеннай акругі. У 1883—1894 генэрал-губэрнатар Прывісьлінскага краю і Варшавы, камандуючы войскамі Варшаўскай вайсковай акругі. Чалец Дзяржаўнага Савету. Ствараў на заходняй граніцы Расейскай імпэрыі ўмацаваныя раёны і стратэгічныя дарогі. З 1894 у адстаўцы.

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Барэльеф у Сафіі

У гонар генэрала названыя тры населеныя пункты ў Баўгарыі — места Гуркава і вёскі ў Добрыцкай і Сафійскай абласьцёх. Па ўсёй краіне ягоным імем названыя вуліцы.

У сакавіку 2013 року ў Сафіі адкрыты помнік Ёсіфу Гурку[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1997. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8 — С. 536.
  • Марціновіч А. А. Як Гурка ворагаў граміў / Мастак У. М. Аніська. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2003. — 135 с.
  • Мельцер Д. Б. Белоруссия и Болгария: Дружба вечная, нерушимая. — Мн.: 1981. — С. 54, 57.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1992. — 591 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ёсіф Гуркасховішча мультымэдыйных матэрыялаў