Ярдан (рака)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з «Іардан (рака)»)
Ярдан (па-арабску: نهر الأردن — nahr al-urdun, на іўрыце: נהר הירדן — nehar hayarden) — галоўная рака Палестыны, вытокі ля падножжа горнага масіву Хармон, працякае па паўпустыннай упадзіне Гхор праз азёры Хула і Тывэрыядзкае і ўпадае ў Мёртвае мора, узровень якога на 417 м ніжэй за Міжземнае мора. Моцнае падзеньне вады і нязначная яе глыбіня робяць раку несуднаходнай. 3 гэтай ракой зьвязаны шмат якія падзеі біблейскай гісторыі.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Ярдан (рака) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў