Івана Бакера

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Івана Бакера
Ivana Baquero Macias
Імя пры нараджэньні Ivana Baquero
Дата нараджэньня 11 чэрвеня 1994 (29 гадоў)
Месца нараджэньня Барсэлёна, Гішпанія
Грамадзянства Гішпанія
Месца вучобы
Занятак кінаакторка
Гады дзейнасьці ад 2004
Узнагароды прэмія «Сатурн» (2007)
IMDb ID nm1419440
Сайт ivanabaquero.com (анг.)

Іва́на Баке́ра Масіяс (па-гішпанску: Ivana Baquero Macias) (11 чэрвеня 1994, Барсэлёна) — гішпанская кінаакторка. Выканала галоўную ролю ў фільме «Лябірынт Фаўна» (2006). За гэтую ролю Івана артымала пяць кінапрэмій, у тым ліку гішпанскую «Гоя» і прэмію «Сатурн» як найлепшай маладой акторцы. Івана Бакера выканала некалькі другарадных роляў у кіно да сваёй ролі ў «Лябірынце Фаўна». Самая вялікая роля была ў фільме «Хрупкасьць» (2005), дзе яна зьнялася разам з Калістай Флокхарт і Рычардам Роксбургам. Яна была выбраная з прыкладна 1000 дзяцей, якія праходзілі кастынг на ролю ў фільме «Лябірынт Фаўна». Дэль Тора сказаў, што калі ён убачыў яе кучаравыя валасы, ён зразумеў, што яна выдатна падыходзіць на гэтую ролю. Паводле першапачатковага сцэнару Афэліі павінна было быыь 8 гадоў, але сцэнар быў спэцыяльна перапісаны для Бакера, якой у той момант было 11 гадоў. У наступным фільме Бакера «Жонка анархіста» (анг. The Anarchist’s Wife, 2008) дзеяньне зноў адбываецца ў часы Грамадзянскай вайны ў Гішпаніі. Яна грае другарадную ролю Паломы, дзяўчынкі ва ўзросьце 15 гадоў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]