Іван Антановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Антановіч.
Іван Антановіч
3-і міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь
13 студзеня 1997 — 4 сьнежня 1998
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Лінг
Папярэднік: Уладзімер Сянько
Наступнік: Урал Латыпаў
Пастаянныя прадстаўнікі БССР пры ЮНЭСКА
1976 — 1977
Папярэднік: Віктар Каўбасін
Наступнік: У. Макараў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 3 красавіка 1937 (86 гадоў)
вёска Дамашы, Наваградзкае ваяводзтва, Заходняя Беларусь, Польская рэспубліка
Партыя: Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці
Адукацыя: Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў (1960)
Узнагароды:
ордэн «Знак Пашаны» мэдаль Францішка Скарыны
Ганаровая грамата Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР Заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь
юбілейны мэдаль „100 гадоў дыпляматычнай службе Беларусі“

Іва́н Іва́навіч Антано́віч (1937; в. Дамашы, цяпер Ганцавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларусь) — беларускі палітык і дыплямат. Доктар філязофскіх навук (1973), прафэсар (1977), заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь (1996).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1959 г. малодшы, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту філязофіі і права (ІФП) Акадэміі навук БССР. З 1967 г. загаднік рэдакцыяй філязофіі і права Беларускай савецкай энцыкляпэдыі. У 1969—1974 гг. супрацоўнік сакратарыяту ААН у Нью-Ёрку (ЗША). З 1974 г. лектар ЦК КПБ, выкладнік БДУ. Быў Пастаянным прадстаўнікам Беларускай ССР пры ЮНЭСКА (1976—1977). Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР (1980—1985).

26 чэрвеня 1993 г. выступіў у якасьці аднаго з заснавальнікаў Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці. 18 верасьня 1995 году прызначаны намесьнікам Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь[3], 13 студзеня 1997 году сам заняў пасаду Міністра [4]. Адначасна меў расейскае грамадзянства[5]. На гэтай пасадзе заставаўся да 4 сьнежня 1998 году, калі быў адстаўлены[6].

1 красавіка 1997 году ўзнагароджаны ордэнам Францішка Скарыны [7].

Пасьля заканчэньня дзяржаўнай службы пераехаў на працу ў Маскву[8].

Погляды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іван Антановіч лічыць, што польская мова для Беларусі — чужая. Між іншым асудзіў прысутнасьць польскамоўных надпісаў у касьцёле Сымона і Алены ў Менску[9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Кто есть кто в Республике Беларусь (пол.) / пер. B. SiegieńBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 19. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. ^ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын (белар.)Мінск: 1996. — Т. 1. — С. 381. — 552 с. — ISBN 978-985-11-0036-7
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 18 сентября 1995 г. №382 «О назначении И. И. Антоновича заместителем Министра иностранных дел Республики Беларусь и о присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь»  (рас.)
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 13 января 1997 г. №32 «О назначении И. И. Антоновича Министром иностранных дел Республики Беларусь»  (рас.)
  5. ^ Вольга Міцкевіч. Арабы пускаць грошы на вецер ня будуць // Эўрарадыё, 16 жніўня 2011 г. Праверана 27 траўня 2015 г.
  6. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 декабря 1998 г. №589 «Об освобождении И. И. Антоновича от должности Министра иностранных дел Республики Беларусь»(недаступная спасылка)  (рас.)
  7. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 1 апреля 1997 г. №221 «О награждении И. И. Антоновича медалью Франциска Скорины»
  8. ^ Мне сьняцца сны аб Беларусі (І частка) // Зьвязда : газэта. — 15 сакавіка 2007. — № 49 (25914). — ISSN 1990-763x.
  9. ^ http://nn.by/?c=ar&i=143172

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]