Іван Балыка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Іван Балыка | |
| Род дзейнасьці | беларускі савецкі вайсковы дзяяч, генэрал-маёр |
|---|---|
| Дата нараджэньня | сакавік 1937 |
| Месца нараджэньня | Малыя Бортнікі, Бабруйскі раён |
| Дата сьмерці | 18 траўня 1995 |
Іван Зьмітравіч Балыка (сакавік 1937, Малыя Бортнікі, Бабруйскі раён — 18 траўня 1995) — беларускі савецкі вайсковы дзяяч, генэрал-маёр.
Біяграфія [рэдагаваць]
Скончыў прафэсійна-тэхнічную вучэльню мэханізатараў шырокага профілю ў Бабруйску, пасьля засвойваў цалінныя зямлі. Пайшоў на вайсковую службу. Скончыў ваенную вучэльню і акадэміі бранятанкавых войскаў і Генэральнага штабу Ўзброеных сіл СССР. Служыў у Беларускай ваеннай акрузе, групе савецкіх войскаў у Нямеччыне, у Забайкальлі. Восем гадоў быў ваенным і галоўным ваенным саветнікам за мяжой. Апошнія гады жыцьця пражываў у в. Малыя Бортнікі.
Узнагароды [рэдагаваць]
Ордэн «За службу Радзіме» 3-й ступені, узнагароды Сацыялістычнай Рэспублікі Віетнам і Емэнскай Арабскай Рэспублікі.