Іван Вішнявецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Вішнявецкі
Іван Вішнявецкі
Іван Вішнявецкі

Герб «Карыбут»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1490
Памёр 1543
Пахаваны
Род Вішнявецкія
Бацькі Міхал
Н. Палубінская[d]
Жонка Анастасія з Алізаровічаў
Марыя Магдалена з Бранковічаў
Дзеці ад 1-га шлюбу: Кацярына, Зьміцер, Жыгімонт, Андрэй, Канстантын
ад 2-га шлюбу: Аляксандра
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вішнявецкі.

Іва́н Вішняве́цкі (1490, Вішнявец — 1543) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Заснавальнік старэйшай галіны роду Вішнявецкіх[1].

Валодаў замкам Вішнявец у Крамянецкім павеце на Валыні. Быў старостам эйшыскім, варнянскім (абодва з 1533), прапойскім, чачэрскім (з 1556), канеўскім і чаркаскім (з 1541).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З княскага роду Вішнявецкіх гербу «Карыбут», сын Міхала, намесьніка брацлаўскага, і невядомай з Палубінскіх. Меў брата Аляксандра, заснавальніка малодшай галіны роду. Вызнаваў праваслаўе.

Разам з бацькам і братам у 1512 годзе разьбіў крымска-татарскую арду пад Лапушнай. У 1534 годзе ўзначаліў выправу на Смаленск, аднак ня здолеў вызваліць места з-пад улады Маскоўскай дзяржавы. Па сьмерці Канстантына Астроскага стаў арганізатарам абароны Валыні ад нападаў татараў. З гэтай мэтай ачольваў паспалітае рушаньне ў 1534, 1538 і 1540 гадох.

Першы раз ажаніўся з Анастасіяй, дачкой Сямёна Алізаровіча і ўдавой князя Івана Сангушкі. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

Другі раз ажаніўся з Марыяй Магдаленай Бранковіч, у шлюбе зь якой меў дачку Аляксандру (пам. 1574), жонку маршалка гаспадарскага Івана Шымковіча.

Спачыў у Кіеўска-Пячэрскай лаўры.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Грыцкевіч А. Вішнявецкія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 459.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]