Іван Дэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Дэн

Іва́н Іва́навіч Дэн (па-расейску: Иван Иванович Денн (Ден); 1787—1857) — расейскі вайсковы інжынэр, фартыфікатар, генэрал-інжэнэр.

Паходзіць зь нямецкіх дваранаў. Паступіў на расейскую службу ў 1804 г. У час лістападаўскага паўстаньня 1830—1831 гг. займаўся ўмацаваньнямі Берасьця, Ловіча і Менджырэча-Падляскага. У 1832—1852 гг. працаваў кіраўніком Заходняга інжынэрнага вокруга і галоўным будаўніком фартэцыяў у Царстве Польскім. Па ягоным праектам будаваліся і ўдасканальваліся ўмацаваньні фартэцый Новагеоргіеўск (Модлін), Івангарад (Дэмблін), Берасьце, а таксама варшаўскай цытадэлі і Кранштату.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пивоварчик, С. А. Белорусские земли в системе фортификационного строительства Российской империи и СССР (1772—1941). — Гродно: ГрГУ, 2006.  (рас.)