Іван Кажадуб
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Іван Мікітавіч Кажадуб (па-ўкраінску: Іва́н Мики́тович Кожеду́б; 8 чэрвеня 1920, сяло Абражыеўка, Глухаўскага павету Чарнігаўскай губэрні, Украінская Народная Рэспубліка — 8 жніўня 1991, Масква) — савецкі ваенны дзяяч, лётчык-ас часоў Вялікай Айчыннай вайны, найбольш выніковы лётчык-зьнішчальнік у авіяцыі саюзнікаў (64 зьбітыя самалёты). Тройчы Герой Савецкага Саюзу. Маршал авіяцыі (6 траўня 1985).