Іван Кухараў
| Іван Міронавіч Кухараў | |||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Иван Миронович Кухарев | |||||||||||||
| 14 лістапада 1911 — 5 верасьня 1951 | |||||||||||||
Магіла І. М. Кухарава на пружанскіх могілках |
|||||||||||||
| Месца нараджэньня | |||||||||||||
| Месца сьмерці | |||||||||||||
| Прыналежнасьць | |||||||||||||
| Род войскаў | авіяцыя | ||||||||||||
| Гады службы | 1934—1951 | ||||||||||||
| Званьне | падпалкоўнік | ||||||||||||
| Узнагароды |
|
||||||||||||
Іва́н Міро́навіч Ку́хараў (14 лістапада 1911 — 5 верасьня 1951) — падпалкоўнік авіяцыі, Герой Савецкага Саюзу (27 чэрвеня 1945).
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Нарадзіўся 14 лістапада 1911 р. ў в. Мар’еўка Самарскай губэрні (цяпер у Пястраўскім раёне Самарскай вобласьці) ў сям’і вяскоўца. Расеец. Скончыў Іванаўскую саўгас-вучэльню, сяльгастэхнікум у Балтайскім раёне, навучаўся ў сяльгасінстытуце.
З 1934 у Чырвонай Арміі. У 1936 р. скончыў Севастопальскую ваенную авіяцыйную вучэльню(ru). Удзельнік паходу ў Заходнюю Беларусь у 1939 р., савецка-фінляндзкай вайны 1939-40 рр.
З чэрвеня 1941 ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Сталінградзкім, Бранскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскім, 3-м Беларускім франтах. Камандаваў 624-м штурмавым авіяцыйным палком (308-я штурмавая авіяцыйная дывізія, 2-я паветраная армія, 1-ы Ўкраінскі фронт). У 1944 авіяполк пад камандаваньнем маёра Кухарава прымаў удзел у Беларускай апэрацыі, Віцебска-Аршанскай апэрацыі. За ўдзел у баях за Маладэчна полк пад ягоным камандаваньнем атрымаў ганаровае найменьне «Маладэчанскі».
Агулам за гады вайны І. Кухараў зьдзейсьніў 163 баявыя вылеты, удзельнічаў у 16 паветраных баёх, зьбіў 2 самалёты асабіста і 3 ў складзе групы.
Сябра КПСС з 1937 р.
З 1949 жыў і працаваў у Пружанах па вул. Піянэрскай, 12.
5 верасьня 1951 р. а 23:17 памочнік старэйшага штурмана 311-й штурмавой авіяцыйнай дывізіі Іван Кухараў на палігоне Ружаны падчас начных палётаў, пры выкананьні бомбакіданьня з пікіраваньня, вывеў самалёт з піке на нізкай вышыні. Самалёт ударыўся аб зямлю, экіпаж у складзе Івана Кухарава[1] і Аляксандра Цемнікава[2] загінуў.
Пахаваны ў Пружанах 8 верасьня 1951 р.
Узнагароды [рэдагаваць]
Званьне Героя Савецкага Саюзу нададзена 27 чэрвеня 1945 р.
Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сьцягу, ордэнам Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1 ступені, Чырвонай Зоркі, мэдалямі.
Сям’я [рэдагаваць]
Жонка — Зінаіда Кузьмінічна Кухарава (1918 г. н.). Сыны Ўладзімер (1939) і Вадзім (1947)[3].
Памяць [рэдагаваць]
Адна з вуліцаў Пружанаў носіць імя Івана Кухарава.
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ Даведка №50/509 ад 18.06.2004 Аддзелу ЗАГС Пружанскага райвыканкаму на падставе запісу акту па сьмерці №64 за 26 верасьня 1951
- ^ Даведка №50/511 ад 18.06.2004 Аддзелу ЗАГС Пружанскага райвыканкаму на падставе запісу акту па сьмерці №65 за 26 верасьня 1951
- ^ Донесение о смерти офицера от 11 сентября 1951 года г. Пружаны в/ч 45189. Копия Начальнику отдела кадров 26 воздушной Армии г. Минск, войсковая часть 18318. Временно исполняющий должность командира 311 ШАД подполковник Афонченко.
Літаратура [рэдагаваць]
- Іван Міронавіч Кухараў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружан. р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 211.
- Герои Советского Союза. — Москва: 1987. — С. 831.
- Ганна Хадаровіч. Пра што гаворыць сціплы абеліск? // «Раённыя будні». — 17 ліпеня 2004. — № 84-85 (8400/8401).
- Асобы па альфабэце
- Нарадзіліся 14 лістапада
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Памерлі 5 верасьня
- Памерлі ў 1951 годзе
- Героі Савецкага Саюзу
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Нарадзіліся ў Самарскай вобласьці
- Савецкія вайскоўцы
- Лётчыкі Другой сусьветнай вайны
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Памерлі ў Пружанскім раёне
- Людзі, у гонар якіх названыя вуліцы
- Сябры КПСС