Іван Маеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Маеўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 траўня 1988(1988-05-05)[1][2][3] (35 гадоў)
Рост 189 см
Вага 80 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008 Вэртыкаль 29 (5)
2009—2011 Партызан Менск 63 (8)
2012—2014 Менск 67 (4)
2015 Завіша Быдгашч 18 (1)
2015—2016 Анжы Махачкала 32 (1)
2017—2020 Астана 96 (6)
2021 Ротар Валгаград 5 (0)
2021—2023 Цэле 25 (2)
Зборныя
2015—2021 Беларусь 42 (0)

Іван Маеўскі (нарадзіўся 5 траўня 1988 году) — беларускі футбаліст. Мае на сваім рахунку ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі. Цяпер працуе трэнэрам.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Займаўся футболам у ДЮСШ гораду Рэчыцы, але ня здолеў трапіць у мясцовы «Ведрыч-97». Таму пасьля заканчэньня школы паступіў у Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У пачатку 2008 году трапіў на прагляд у калінкавіцкую «Вэртыкаль» і ў выніку правёў у гэтым клюбе сэзон 2008 году. Пасьля заканчэньня сэзону на рэкамэндацыю свайго аднаклюбніка Руслана Белаша трапіў на прагляд у сталічны МТЗ-РІПА.[5] Паводле вынікаў прагляду Маеўскі падпісаў з МТЗ-РІПА трохгадовы кантракт. Спачатку выступаў за дубль, а ў 2010 годзе стаў гульцом асноўнага складу менскага клюбу, які зьмяніў назву на «Партызан».

«Менск»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па спыненьні існаваньня «Партызана» ў пачатку 2012 году стаў гульцом «Менска». Хутка замацаваўся ў асноўным складзе, звычайна выступаў на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы, часам гуляючы на флянзе. У чэрвені і ліпені 2013 году адсутнічаў праз траўмы, а пазьней вярнуўся ў асноўны склад. У студзені 2014 году падоўжыў кантракт з клюбам[6].

Сэзон 2014 году распачынаў як апорны паўабаронца, пазьней стаў гуляць бліжэй да чужой брамы. У ліпені 2014 году атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў кастрычніку. У сьнежні 2014 году была дасягнута дамоўленасьць аб падаўжэньні кантракта зь «Менскам», але неўзабаве Іван выправіўся на прагляд у польскую «Завішу».

«Завіша»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У студзені 2015 году далучыўся да клюбу польскай Экстраклясы «Завіша» з Быдгашчы[7]. У клюбе адразу замацаваўся ў першым складзе, стаў адным зь вядучых гульцоў каманды. Некалькі разоў трапляў у зборную тура Экстраклясы паводле вэрсіі розных спартовых выданьняў[8][9]. Увесну 2015 году цікавасьць да Маеўскага пачалі выяўляць вядучыя клюбы Польшчы, як то «Лех» і «Легія»[10].

Да прыходу Маеўскага «Завіша» з значным адрывам ад канкурэнтаў займала апошняе месца ў турнірнай табліцы. Пасьля зімовага перапынку, калі каманду папоўнілі Маеўскі і шэраг іншых гульцоў, «Завіша» выдала васьміматчавую сэрыю без паразаў і пачала выратоўваць сваё становішча. У выніку, клюб з Быдгашчы здолеў узняцца на перадапошні радок, але ўсё роўна пакінуў Экстраклясу.

Згодна з пунктам кантракта, Маеўскі ў выпадку вылету з Экстраклясы мог пакінуць «Завішу». Цікавасьць да Маеўскага меў шэраг польскіх клюбаў, гэтак прадметную цікавасьць выяўляла шчэцінская «Погань», аднак уладальнік «Завішы» Радаслаў Осух адмовіўся адпускаць паўабаронцу, патрабуючы агавораную ў кантракце кампэнсацыю[11].

«Анжы»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы чэрвеня 2015 году стала вядома, што Маеўскі можа працягнуць кар’еру ў расейскім «Анжы», які пагадзіўся заплаціць за гульца патрэбную суму[12]. У выніку, па праглядзе Іван 6 ліпеня падпісаў трохгадовы кантракт з махачкалінскім клюбам[13].

У складзе «Анжы» адразу стаў асноўным апорным паўабаронцам. У верасьні 2015 году атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў сакавіку 2016 году. 14 жніўня 2016 году забіў свой адзіны гол за «Анжы», які прынёс махачкалінцам перамогу над тульскім «Арсэналам» (1:0). У сьнежні 2016 году стала вядома, што празь фінансавыя праблемы клюбу Іван можа пакінуць «Анжы». 18 студзеня 2017 году кантракт махачкалінцаў з паўабаронцам паводле пагадненьня бакоў быў скасаваны[14].

«Астана»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля зыходу з «Анжы» цікавасьць да Маеўскага выяўлялі некалькі клюбаў, як то расейскі «Арэнбург» і кіпрскі АПОЭЛ. 26 студзеня 2017 году казаская «Астана» абвесьціла аб падпісаньні кантракта з Маеўскім[15]. Паводле вынікаў сэзону 2017 году разам з «Астаной» стаў чэмпіёнам Казахстану, у наступныя два гады ўсьцяж меў посьпех. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з «Астаной»[16].

У сьнежні 2020 году пакінуў казаскі клюб[17].

«Ротар»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У студзені 2021 году валгаградзкі «Ротар» афіцыйна абвесьціў ад падпісаньні кантракта з Маеўскім[18]. Спачатку зьяўляўся ў стартавым складзе каманды, пасьля страціў месца ў асноўным складзе. Паводле вынікаў сэзону 2020—2021 гадоў «Ротар» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і ў чэрвені 2021 году паўабаронца пакінуў клюб[19].

«Цэле»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ліпені 2021 году падпісаў двухгадовы кантракт з славенскім клюбам «Цэле»[20]. У сэзоне 2021—2022 гадоў рэгулярна зьяўляўся ў пачатковым складзе, а ў сэзоне 2022—2023 гадоў амаль не выходзіў на поле. Улетку 2023 году завяршыў кар’еру, аднак застаўся ў «Цэле» ў якасьці трэнэра[21].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

27 сакавіка 2015 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачнай гульні да чэмпіянату Эўропы 2016 году супраць зборнай Македоніі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Менск»:

«Астана»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Ivan Maevskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Ivan Maewski // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б в Ivan Maevski // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
  5. ^ Как за шесть лет превратиться из укладчика-упаковщика в обладателя Кубка Беларуси(недаступная спасылка)
  6. ^ Маевский продлил контракт с «Минском»(недаступная спасылка)
  7. ^ Иван Маевский подписал контракт с польским "Завишей"
  8. ^ Чемпионат Польши. Маевского включили в сборную тура "Przegląd Sportowy", Ekstraklasa.net и Sportowefakty.pl
  9. ^ Чемпионат Польши. "Piłka Nożna" во второй раз подряд включила Ивана Маевского в сборную тура (ФОТО)
  10. ^ Fakt: Маевский попал в сферу интересов «Легии» и «Леха»
  11. ^ Хозяин "Завиши" пытается заблокировать переход Ивана Маевского в "Погонь"
  12. ^ Иван Маевский может продолжить карьеру в махачкалинском "Анжи"
  13. ^ Иван Маевский подписал 3-летний контракт с "Анжи" (ФОТО)
  14. ^ Иван Маевский расторг контракт с "Анжи"
  15. ^ Иван Маевский подписал контракт с "Астаной"
  16. ^ Иван Маевский продлил контракт с "Астаной"
  17. ^ "Астана" объявила о расставании с Маевским
  18. ^ «Ротор» официально объявил о переходе Шомко, Маевского и Щеткина
  19. ^ Маевский и Медведь покинули "Ротор"
  20. ^ Иван Маевский перешел в словенский "Целе"
  21. ^ Последняя команда Маевского, у руля русскоязычный тренер-испанец, никогда не проходили два раунда еврокубка. Что нужно знать о "Целе", с которым сегодня сыграет "Неман" (рас.) Праверана 2023-08-11 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]