Іван Мележ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Іван Мележ
Іван Паўлавіч Мележ
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 8 лютага 1921
Глінішча, Хойніцкі раён, Гомельская вобласьць
Памёр: 9 жніўня 1976
Менск
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці: празаік, драматург, публіцыст
Значныя творы: «Людзі на балоце», «Подых навальніцы»
Прэміі: Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа (1962)
Творы на сайце Knihi.com

Іва́н Па́ўлавіч Ме́леж (8 лютага 1921 — 9 жніўня 1976) — беларускі пісьменьнік, драматург, публіцыст. Народны пісьменьнік Беларусі (1972).

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Глінішча Хойніцкага раёну Гомельскай вобласьці. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы №1 у Хойніках уладкаваўся на працу ў Хойніцкі райкам камсамолу. У наступным годзе паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філязофіі і літаратуры. Зь першага курсу быў прызваны ў Савецкае войска. Улетку 1940 году ўдзельнічаў у вызваленьні Паўночнай Букавіны. З самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце. 20 чэрвеня 1942 году пад Растовам быў цяжка паранены ў правае плячо. Накіраваны на лячэньне ў Тбілісі. Пасьля жыў у Бугуруслане (Арэнбурская вобласьць, Расея). З 1943 году на завочным аддзяленьні філялягічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які працаваў у эвакуацыі на станцыі Сходня ў Маскоўскай вобласьці. Перавёўся на стацыянар і скончыў унівэрсытэт у 1945 годзе ўжо ў Менску, паступіў у асьпірантуру. У гэтым жа годзе ўступіў у саюз пісьменьнікаў БССР. Выкладаў беларускую літаратуру ва ўнівэрсытэце, працаваў у рэдакцыі літаратурнага часопіса «Полымя», у апараце ЦК КПБ. У 1966 годзе Іван Мележ становіцца сакратаром Саюзу пісьменьнікаў БССР, у 1971—1974 намесьнік старшыні гэтай арганізацыі. Адначасова з 1967 да 1976 году дэпутат Вярхоўнага Савету БССР.

[рэдагаваць] Творчасьць

У 1939 годзе дэбютаваў у літаратуры вершам «Радзіме» (газэта «Чырвоная зьмена»). Упершыню празаічны твор Івана Мележа апублікаваны ў 1943 годзе ў газэце «Бугурусланская праўда». Выдаў зборнікі аповесьцей і апавяданьняў «У завіруху» (1946) «Гарачы жнівень» (1948), «Заўсёды наперадзе» (нарыс, 1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (апавяданьні, аповесьці, нарысы, 1961), «Жыцьцёвыя клопаты» (нарысы, эсэ, крытычныя артыкулы, 1975), «Белыя вішні і яблыні» (1976), «Першая кніга: Дзёньнікі, сшыткі, з запісных кніжак» (1977). Аўтар рамана «Мінскі напрамак» (1952, дапрацаванае выданьне ў 1974), цыкла раманаў «Палеская хроніка» — «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966) і «Завеі, снежань» (1978). У 19691971 выйшаў Збор твораў у 6-ці, у 19791985 — у 10 тамах.

Напісаў п’есы «Пакуль вы маладыя» (1956, асобнае выданьне ў 1958, пастаўлена ў 1957), «Дні нашага нараджэньня» (апублікавана й пастаўлена ў 1958), аднаактоўку «Хто прыйшоў уночы» (1959, асобнае выданьне ў 1966). Па раманах «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» Беларускім тэлебачаньнем створаны ў 1966 г. спэктакль. [тэатрам імя Янкі Купалы] пастаўлены ў 1966 г. спекталь «Людзі на балоце», Гомельскім абласным тэатрам — «Подых навальніцы» (1977), у 1989 г. — «Страсьці эпохі» (паводле рамана «Завеі, снежань»).

[рэдагаваць] Зборнікі

  • «У завіруху» (1946)
  • «Гарачы жнівень» (1948)
  • «Заўсёды наперадзе» (нарыс, 1948)
  • «Блізкае і далёкае» (1954)
  • «У гарах дажджы» (1957)
  • «Што ён за чалавек» (апавяданьні, аповесьці, нарысы, 1961)
  • «Жыцьцёвыя клопаты» (нарысы, эсэ, крытычныя артыкулы, 1975)
  • «Белыя вішні і яблыні» (1976)
  • «Першая кніга: Дзёньнікі, сшыткі, з запісных кніжак» (1977)

[рэдагаваць] Раманы

  • «Менскі напрамак» (1952, дапрацаванае выданьне выйшла ў 1972)
  • «Людзі на балоце» (1962, экранізаваны ў 1981 годзе)
  • «Подых навальніцы» (1966, экранізаваны ў 1982 годзе)
  • «Завеі, сьнежань» (1978)

[рэдагаваць] П’есы

  • «Пакуль вы маладыя» (1956, пастаўленая ў 1957, асобнае выданьне — 1957)
  • «Дні нашага нараджэньня» (1958)
  • «Хто прыйшоў уночы» (1959, асобнае выданьне — 1966)

Па матывах раманаў «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» і «Завеі, сьнежань» у 1982 годзе зьняты фільм «Апейка»[1].

[рэдагаваць] Узнагароды

  • Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа (1962) за раман «Людзі на балоце»
  • Народны пісьменьнік БССР (1972)
  • Ленінская прэмія (1972) за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы»
  • Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа (1976) за зборнік крытычных нарысаў і артыкулаў «Жыцьцёвыя клопаты» (пасьмяротна)

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Все белорусские фильмы. Т. 2. Игровое кино (1926—1970). Каталог-справочник. Минск: Бел.наука, 2001. 240 c.

[рэдагаваць] Літаратура

  • Драздова, Зінаіда Уладзіміраўна. Майстэрства слова: Моўна-стылявыя асаблівасці «Палескай хронікі» Івана Мележа / З. У. Драздова; АН Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 136 с. — ISBN 5-343-00967-0.
  • Ляшук, Вера Якаўлеўна. Іван Мележ у школе: Дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў / В. Я. Ляшук. — Мн.: Аверсэв, 2002. — 191 с. — (Вывучэнне творчасці пісьменніка) (Школьнікам, абітурыентам, навучэнцам.). — ISBN 985-478-023-6.
  • Кулешов, Ф. И. Подвиг художника: литературный путь И. Мележа. — Минск : Изд-во БГУ им. В. И. Ленина, 1982.
  • Мележ Іван // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А.К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А.Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.— 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
  • Мележ Іван // Іван Мележ. Людзі на балоце. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2002.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах