Іван Пірожнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Пірожнік
Дата нараджэньня 2 студзеня 1952(1952-01-02) (72 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак географ
Месца працы
Навуковая ступень доктар геаграфічных навук[d]
Узнагароды

Іван Іванавіч Пірожнік (нар. 1952) — прафэсар, доктар геаграфічных навук, дэкан геаграфічнага факультэта БДУ. Загадчык катэдры эканамічнай геаграфіі замежных краін (з 2002).

Навучаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1973 г. скончыў геафак БДУ, потым асьпірантуру на катэдры эканамічнай геаграфіі замежных краін.

Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1976 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Эканоміка-геаграфічныя праблемы фарміраваньня тэрытарыльных рэкрэацыйных сыстэм і рэкрэацыйнага раянаваньня ў буйным эканамічным раёне (на прыкладзе Беларускай ССР)».

У 1993 г. на паседжаньні навуковага савета факультэта біялёгіі і навук пра Зямлю Ягелёнскага ўнівэрсытэта (Кракаў, Польшча) абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму «Сацыяльна-геаграфічныя тэндэнцыі разьвіцьця і тэрытарыяльнай арганізацыі турысцкага абслугоўваньня (на прыкладзе СССР у 1976—1990 гг.)».

Навуковае званьне прафэсара прысвоена ў 1997 г. Таксама зьяўляецца прафэсарам Люблянскага і Кракаўскага ўнівэрсытэтаў.