Іван Саверчанка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Іван Васільевіч Саверчанка (нар. 1962, вёска Маліноўка Касьцюковіцкага раёну Магілёўскай вобласьці) — беларускі літаратуразнавец, гісторык, палітоляг. Доктар філялягічных навук, прафэсар.[1]
Скончыў Магілёўскі пэдагагічны інстытут (1983), асьпірантуру Інстытуту літаратуры АН БССР (1987). Узнагароджаны прэміяй імя Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру (1999). Працуе вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытуту літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Дасьледуе гісторыю і тэорыю літаратуры, гісторыю Беларусі, сучасныя праблемы ўлады і дзяржаўнасьці, міжнародныя адносіны.
Асноўныя працы [рэдагаваць]
- Астафей Валовіч: гісторыка-біяграфічны нарыс. — Мн., 1992.
- Канцлер Вялікага Княства: Леў Сапега. — Мн., 1992.
- Старажытная паэзія Беларусі (XVI — першая палова XVII ст.). — Мн., 1992.
- Сымон Будны — гуманіст і рэфарматар. — Мн., 1993; На сумежжы культур: Рэнесанс, Рэфармацыя і ранняе барока // Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей. — Мн., 1993. — Кн.1. — С. 87—203.
- Апостал яднання і веры: Язэп Руцкі. — Мн., 1994.
- Aurea mediokritas. Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока. — Мн., 1998.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Прэзентацыя і перадача ў дар кніг, якія выйшлі пры падтрымцы МФГС // Iнтернэт-партал Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi, 2009-09-21
Літаратура [рэдагаваць]
- Саверченко Иван // Кто есть кто в Беларуси. — Москва: Книжный дом «Университет», 1999. ISBN 5-8013-0068-6