Ян Збажына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Іван Савіцкі»)
Ян Збажына
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 31 сакавіка 1964(1964-03-31)
Памёр 10 лютага 2011(2011-02-10) (46 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт

Ян Збажына (сапр. Іван Мікалаевіч Савіцкі; 31 сакавіка 1964, Баранавічы — 10 лютага 2011, Берасьце) — беларускі літаратар і грамадзкі дзяяч з Баранавічаў.

У 1993 годзе скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы. Гісторык, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплінаў. Працаваў выкладчыкам у баранавіцкіх школах, ВНУ.

Адзін з актыўных удзельнікаў беларускага руху 1990-х. Пачынальнік скаўцкага руху ў Баранавічах і Беларусі. Удзельнічаў у заснаваньні баранавіцкай філіі БАЖ, сябра АГП.

Яго творы друкаваліся ў беларускіх літаратурных выданьнях («Полымя», «Маладосьць», «Бярозка», «ЛіМ», «Ніва», «Дзеяслоў»). Друкаваўся ў зборніках «Агледзіны» (1998), «Паэзія Берасьцейшчыны „Дзядзінец“» (1999). Таксама, асобныя творы Я. Збажыны — апавяданьні, афарызмы, вэрсэты, вершы, танка, хоку, эсэ — друкаваліся ў Баранавіцкіх газэтах «Наш край», «Шаг», «Інтэкс-прэс», газэце ТБМ «Наша слова», у Берасьцейскай абласной газэце «Заря», у Беластоцкім штотыднёвіку «Ніва», газэце «Літаратура і мастацтва» (афарызмы, 1998), часопісах «Першацвет» (1994), «Бярозка» (1995), «Маладосць» (1995), «Полымя» (1997), «Дзеяслоў» (2006), літаратурным альманаху «Святліца» (2000, 2006; Баранавічы).

Як згадвае Алесь Аркуш:

« У вершах Збажыны ёсць такія дасягненні, якія сапраўды сталіся набыткам беларускай паэзіі. Гэта ягоныя эксперыменты з вершаванай формай. Бадай цяжка якога-небудзь іншага беларускага паэта з яго пакалення паставіць з Янам поруч у гэтай справе – хіба што Юрася Пацюпу. Збажына пісаў і ўжо добра засвоеныя нашай паэзіяй санэты, трыялеты, танка, хокку, але і досыць экзатычныя візуальныя вершы – гэта калі вершаваныя радкі ўтвараюць нейкую графічную выяву, або раўналежныя вершы – калі паэтычная думка раскладаецца на два вектары, з дапамогай розных ракурсаў і сэнсавых алюзій утвараючы своеасаблівы аб'ёмны паэтычны эфект »

—Алесь Аркуш, http://alesarkush.livejournal.com/762708.htmlhttp://alesarkush.livejournal.com/762708.html

У 2004 годзе выдаў кнігу паэзіі і прозы «Пыл саркафагаў», станоўча ацэненую крытыкамі[1].

Памёр 10 сьнежня 2011 пасьля двух апэрацыяў у Берасьцейскім абласным шпіталі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Алесь Каско «Самакаштоўнасць хараства», «Заря» 12.12.1996

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]