Іван Стрыніч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Стрыніч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 ліпеня 1987(1987-07-17)[1][2][3] (36 гадоў)
Рост 186 см[4]
Вага 78 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007
2007—2008
2008—2011
2011—2015
2015—2017
2017—2018
2018—2019
Лё-Ман 2
Хрвацкі Драгаволяц
Хайдук
Дняпро
Напалі
Сампдорыя
Мілян
11 (0)
22 (1)
51 (4)
85 (4)
26 (0)
17 (0)
0 (0)
Зборныя
2010—2018 Харватыя 49 (0)

Іван Стрыніч (па-харвацку: Ivan Strinić; нарадзіўся 17 ліпеня 1987 году, Спліт, СФРЮ) — былы харвацкі футбаліст, абаронца. Мае на сваім рахунку матчы за нацыянальную зборную Харватыі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іван знаходзіўся ў сыстэме францускага клюбу «Ле Ман», за які аднак не правёў ніводнай гульні. На радзіме гуляў за клюбы «Хрвацкі Драгаволяц» і «Хайдук».

«Дняпро»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

27 студзеня 2011 году Стрыніч падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Дняпром»[5]. Паводле некаторых зьвестак, сума трансфэру склала 4 мільёны эўра[6]. У футболцы «Дняпра» Іван дэбютаваў 6 сакавіка 2011 году, у матчы чэмпіянату Ўкраіны супраць «Таўрыі» (2:2)[7], у ім жа забіў і свой першы гол за клюб ударам з трыццаці мэтраў. 20 сакавіка ў прынцыповым супрацьстаяньні з кіеўскім «Дынама» прынёс перамогу сваёй камандзе, забіўшы адзіны гол[8].

Пасьля чатырох сэзонаў праведзеных ва ўкраінскай лізе Іван быў набыты італьянскім клюбам «Напалі».

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У нацыянальнай зборнай Харватыі Іван дэбютаваў 19 траўня 2010 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Аўстрыі, гульня скончылася перамогай харвацкіх футбалістаў зь лікам 1:0.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Хайдук»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]