Іван Сулім

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Сулім
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 траўня 1989 (34 гады)
Гомель, БССР
Рост 178 см
Вага 65 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Лясгас
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2010
2009
2010
2011—2012
2013—2014
2015
2016—2017
2018
2023—
Гомель
ДБК Гомель
ДБК Гомель
СКВІЧ Менск
Рэчыца-2014
Гомель
Славія Мазыр
ЮАС Жыткавічы
Лясгас
5 (0)
11 (0)
13 (0)
45 (0)
56 (1)
19 (0)
29 (0)
9 (0)
19 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
27 траўня 2023.

Іва́н Сулі́м (нарадзіўся 4 траўня 1989 году, Гомель, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Лясгас».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец клюбу «Гомель», доўгі час гуляў за дубль гэтага клюбу. У сэзоне 2007 году двойчы зьяўляўся на полі ў асноўнай камандзе ў матчах Найвышэйшай лігі. У 2009 і 2010 гадох другую палову праводзіў у арэндзе ў гомельскім ДБК. З 2011 па 2012 год выступаў у першай лізе за менскі СКВІЧ, а потым за «Рэчыцу-2014». У гэтых клюбах трывала выступаў у асноўным складзе.

Са сьнежня 2014 году трэніраваўся разам з «Гомелем». У лютым 2015 году падпісаў кантракт з клюбам «Гомель»[2]. 10 красавіка 2015 году выйшаў у асноўным складзе клюбу ў хатнім матчы 1 туру супраць «Белшыны», на пляцоўцы правёў 69 хвілінаў. У лютым 2016 году перайшоў у мазырскую «Славію»[3]. У пачатку 2018 году выступаў за клюб ЮАС[4], які пакінуў у ліпені 2018 году[5].

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гомель 2015 Найвышэйшая ліга 19 0
Славія Мазыр 2016 Найвышэйшая ліга 22 0
2017 Найвышэйшая ліга 7 0
ЮАС 2018 Першая ліга 9 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]