Іван Тургенеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Іван Тургенеў
рас. Иван Сергеевич Тургенев
Turgenev by Repin.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 кастрычніка (9 лістапада) 1818, Арол, Расейская імпэрыя
Памёр 22 жніўня (3 верасьня) 1883, Бужываль, Францыя
Грамадзянства Сьцяг Расеі Расейская імпэрыя
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, драматург
Wikisource-logo.svg Творы ў Вікікрыніцах

Іва́н Сярге́евіч Турге́неў (па-расейску: Иван Сергеевич Тургенев) (28 кастрычніка (9 лістапада) 1818 — 22 жніўня (3 верасьня) 1883) — расейскі пісьменьнік, паэт, чалец-карэспандэнт Пецярбурскай АН (1860).

Біяграфія [рэдагаваць]

Іван тургенеў нарадзіўся 28 кастрычніка 1818 года ў Арле. Бацька, Сяргей Мікалаевіч, быў адстаўным палкоўнікам-кірасірам. Маці, Варвара Пятроўна Лутавінава, паходзіла з дваранскай сям’і. У смутны час адзін з Тургеневых — Пётр Нікітыч — быў пакараны сьмерцю на Лобным месцы за тое, што выкрываў Ілжэдзьмітрыя. Да 9 год Іван Тургенеў пражыў ва ўспадкаваным маёнтку Спаскае-Лутавінава ў 10 км ад Мцэнска Арлоўскай губэрні. У 1827 годзе Тургеневы, каб даць дзецям адукацыю, пасяліліся ў Маскве, у купленым на Самацёке доме.

Іван Сяргеевіч спачатку вучыўся ў пансыёне Вэйдэнгамэра, затым яго аддалі пансыянэрам дырэктару Лазараўскага інстытута Крузэ. У 1833 годзе 15-гадовы Тургенеў паступіў у славесны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэта. Праз год, пасьля таго, як старэйшы брат Івана паступіў у гвардэйскую артылерыю, сям’я пераехала ў Санкт-Пецярбург, і Іван Тургенеў тады ж перайшоў у Пецярбурскі ўнівэрсытэт.

У 1863 годзе Тургенеў скончыў курс са ступеньню сапраўднага сутдэнта. Мроячы аб навуковай дзейнасьці, ён у наступным годзе зноў прайшоў выпускны іспыт, атрымаў ступень кандыдата, а ў 1838 годзе адправіўся ў Нямеччыну. Пасяліўшыся ў Бэрліне, Іван узяўся за вучобу. Слухаючы ва ўнівэрсытэце лекцыі па гісторыі рымскай і грэцкай літаратуры, ён дома занімаўся граматыкай старажытнагрэцкай і лацінскай моваў.

У 1841 годзе Тургенеў вярнуўся на радзіму. Напачатку 1842 года ён падаў у Маскоўскі ўнівэрсытэт просьбу аб дапушчэньні яго да іспыту на ступень магістра філязофіі. У гэты ж час ён пачаў сваю літаратурную дзейнасьць. У 1846 годзе выйшлі аповесьці «Брэтэр» і «Тры партрэта». Пазьней ён піша такія творы, як «Нахлебнік» (1848), «Халасьцяк» (1849), «Правінцыялка», «Месяц у вёсцы», «Заўтрак у правадыра» (1856), «Муму» (1854), «Зацішша» (1854), «Якаў Пасынкаў» (1855) і г. д.

У 1852 годзе выходзіць зборнік кароткіх аповедаў Тургенева пад агульнай назвай «Запіскі паляўнічага». У далейшым Тургенеў піша чатыры буйнейшыя творы: «Рудын» (1856), «Дваранскае гняздо» (1859), «Накануне» (1860) і «Бацькі і дзеці» (1862).

З пачатку 1860-х гадоў ён пасяляецца ў Бадэн-Бадэне. У выніку жыцьця за мяжой атрымаўся самы вялікі па аб’ёму з раманаў Тургенева — «Новь» (1877).

Пісьменьнік сканаў у Бужывале пад Парыжам, 22 жніўня (3 верасьня па новаму стылю) 1883 года. Цела Тургенева, згодна зь яго жаданьнем, было прывезена ў Пецярбург і пахавана на Валкоўскіх могілках пры вялікім зьбеге народа.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Іван Тургенеўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў