Іван Хруцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Іван Хруцкі
Аўтапартрэт (1883)
Аўтапартрэт (1883)
Нарадзіўся: 8 лютага 1810
Ула, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр: 13 студзеня 1885
Захарнічы
Грамадзянства: Расейская імпэрыя
Заняткі: натурморт, партрэт
Вучоба: Полацкі ліцэй, Імпэратарская Акадэмія мастацтваў
Плынь: рэалізм
Узнагароды: Вялікі срэбны мэдаль Імпэратарскай Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу (1836)
Малы залаты мэдаль Імпэратарскай Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу

Іван Хруцкі (па-польску: Jan Chrucki, па-расейску: Иван Фомич Хруцкий; 8 лютага 1810, Ула — 13 студзеня 1885, Захарнічы) — беларускі мастак-партрэтыст, які дзейнічаў на тэрыторыі Расейскай імпэрыі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Памятная манэта НБ Беларусі «І. Хруцкі»

Нарадзіўся ў сям’і грэка-каталіцкага сьвятара. Беларус.[1]

Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў на факультэце вольных мастацтваў Полацкага ліцэю. У 1827 годзе Хруцкі пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе ў 1830 годзе паступіў у Імпэрскую Акадэмію мастацтваў(ru).

Яго першая вядомая праца датаваная 1832 годам. Яго карціны паступова атрымліваюць прызнаньне грамадзтва і крытыкаў. Адначасова Хруцкі працуе і як дызайнэр памяшканьняў, стаўшыся вельмі папулярным сярод багатых людзей. У 1836 годзе Хруцкі быў узнагароджаны Галоўным Срэбраным мэдалём Акадэміі Мастацтваў за яго натурморты. Таксама Іван Хруцкі пісаў вельмі добрыя партрэты. «Пажылая жанчына, якая вяжа шкарпэткі» прынесла яму Малы залаты мэдаль Акадэміі. У 1839 годзе яму быў прысвоены тытул акадэміка.

Пасьля сьмерці свайго бацькі ў 1840 годзе Хруцкі назаўсёды пакінуў Санкт-Пецярбург і пасяліўся ў сваёй вёсцы Захарнічы каля Полацку. Гэты пэрыяд адрозьніваецца пераважна рэлігійным мастацтвам, у асноўным зь Літвы. Акрамя рэлігійных карцінаў ён таксама піша і партрэты, напрыклад І. І. Глазунова, Ёсіфа Семавока, Мікалая Малігоўскага і іншых.

Памёр у 1885 годзе. Пахаваны на фамільных могілках у Захарнічах.

Нацыянальнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нацыянальнасьць Івана Хруцкага цяпер апісваецца па-рознаму, у залежнасьці ад крыніцы, як беларуская[2], польская[3] або расейская. Прычынай зьяўляецца гістарычная, культурная, этнічная і палітычная спэцыфічнасьць земляў, на якіх нарадзіўся мастак. У адной з крыніц ён быў апісаны так: паляк па нацыянальнасьці, беларус па месцы нараджэньня, канчаткова сфарміраваўся ў плыні расейскай акадэмічнай школы[4]. Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь ў сваіх публікацыях называе яго славутым беларускім жывапісцам і славутым землякам, адначасова падкрэсьлівае, што яго мастацкая спадчына — набытак культуры ня толькі Беларусі[5]. Таксама Беларуская энцыкляпэдыя піша, што Хруцкі — гэта беларускі мастак, а яго творчасьць зьвязаная з мастацкім жыцьцём Беларусі і Расеі[6]. Советский энциклопедический словарь апісвае Хруцкага як расейскага мастака, аднак без тлумачэньня, ці справа ў нацыянальнасьці, дзяржаве ці культурным коле, у якім ён тварыў[7].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Некаторыя працы Івана Хруцкага
Натурморт з вазай (1832)
Натурморт з птушкай (1832)
Партрэт невядомай з кветкамі і садавінай (1838)
Партрэт Язафата Булгака (1838)
Кветкі й садавіна (1839)
Натурморт (1839)
У пакоі (1854)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Іван Хруцкі. 1810—1885: Альбом-каталог / склад. І. М. Паньшына. — Мн.: Беларусь, 1990. — 92 с, з іл. — 15000 экз.
  2. ^ Іван Хруцкі. 1810—1885: Альбом-каталог / склад. І. М. Паньшына. — Мн.: Беларусь, 1990. — 92 с, з іл. — 15000 экз.
  3. ^ Jan Chrucki (ang.). The premier site for Russian culture
  4. ^ Biografija Iwana Fomicza Chruckogo (1810—1885) Je. Pietinowa: Biografija Iwana Fomicza Chruckogo (1810—1885) (ros.). Krossword-Kafie.
  5. ^ Год Івана Хруцкага
  6. ^ Беларуская энцыклапедыя. Т. 17. — Мн., 2003. — С. 64-65.
  7. ^ Советский энциклопедический словарь. 4-е издание, Москва, «Советская энциклопедия», 1989, С.1480

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
  • Кузнецов С. Живописец Иван Хруцкий: проблема интерпретации творчества «среднего художника» XIX в. // Вопросы отечественного и зарубежного искусства. Вып. 4: Проблемы изобразительного искусства XIX столетия.. — Л.: 1990. — С. 82-99.
  • Kuzniecow S. Malarz Jan Chrucki. Portret XIX-wiecznego 'artysty srednego'// Biuletyn historii sztuki. R. LX: 1998. nr.1-2. S.49-67.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Іван Хруцкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў