Іван Ціхан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Іван Ціхан
Іван Ціхан у 2007 годзе
Іван Ціхан у 2007 годзе
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 ліпеня 1976 (37 гадоў)
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыя кідальньне молата
Olympic flag.svg
Алімпійскія ўзнагароды
Лёгкая атлетыка (мужчыны)
Бронза 2008 Кіданьне молата

Іва́н Рыго́равіч Ці́хан (нарадзіўся 24 ліпеня 1976 году) — беларускі лёгкаатлет, кідальнік молата, трохразовы чэмпіён сьвету (2003, 2005, 2007), брознавы прызэр Алімпійскіх гульняў у Пэкіне (2008). На Алімпійскіх гульнях у Атэнах у 2004 году заняў другое месца, але ў 2012 годзе быў пазбаўлены яго праз допінг, які быў выяўлены пры пераправерцы пробаў 2004 году.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іван Ціхан нарадзіўся ў Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Цяпер жыве ў Горадні. Жонка Вольга таксама атлетка, займалася кіданьнем дыска. Мае сына Івана. Іван Ціхан — заслужаны майстар спорту Беларусі. Трэніруецца ў Растове (Расея) у расейскага трэнэра Сяргея Літвінава.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спартовыя дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хроніка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы раз Іван Ціхан стаў чэмпіёнам сьвету ў кіданьні молата ў жніўні 2003 году на чэмпіянаце сьвету ў Парыжы, кінуўшы молат на адлегласьць 83 мэтры 3 сантымэтры.

У 2005 годзе ў Хэльсынкі заваяваў першы залаты мэдаль для Беларусі. Першыя дзьве спробы Ціхана былі няўдалыя, і ён быў на валаску ад вылёту зь фінальнай часткі спаборніцтва, але пасьля вельмі няпэўнага пачатку ён прачнуўся, і разам з другім беларусам Вадзімам Дзевятоўскім яны паказалі вынікі, якія сталі недасягальнымі для іншых удзельнікаў. Іван Ціхан усталяваў новы рэкорд чэмпіянатаў сьвету, кінуўшы молат на 83,89 мэтры. Вадзім Дзевятоўскі заваяваў срэбны мэдаль, з вынікам 82,60 мэтры.

Іван Ціхан — чэмпіён Беларусі 2005 году. На гэтым чэмпіянаце Беларусі Іван Ціхан усталяваў нацыянальны рэкорд Беларусі 86,73 мэтры, што ўсяго на адзін сантымэтар горш за сусьветны рэкорд савецкага атлета Юрыя Сядых, усталяванага ў 1986 годзе, то бок яшчэ да наступленьня эры татальнай барацьбы з допінгам.

На Алімпійскіх гульнях у Атэнах Іван Ціхан заваяваў срэбны мэдаль.

У 2006 годзе ў Гётэборгу Ціхан выйграў эўрапейскае першынство, а ў 2007 годзе на чэмпіянаце сьвету ў Осацы з вынікам 83,63 мэтру ў трэці раз стаў чэмпіёнам сьвету.

Дыскваліфікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

11 сьнежня 2008 году выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту прыняў рашэньне аб дыскваліфікацыі Івана Ціхана на два гады, а заваяваны ім на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне бронзавы мэдаль будзе перададзены Коджы Мурафушы.

Спартовец абвінавачаны ва ўжываньні забароненага стымулятара тэстастэрону. Рашэньне МАК тычыцца выключна Алімпійскіх гульняў, дыскваліфікацыйныя санкцыі ў стаўленьні спартоўца таксама павінны вынесьці міжнародная і нацыянальная фэдэрацыі лёгкай атлетыкі.

Аб наяўных у допінг-службаў падазронах у стаўленьні беларускага атлета стала вядома ў пачатку верасьня. Допінг-спроба Ціхана, якую тую здаў 17 жніўня адразу пасьля алімпійскага фіналу ў кіданьні молата, дала станоўчы вынік на тэстастэрон. 21 верасьня спартовец на працягу трох гадзін даваў тлумачэньні на паседжаньні дысцыплінарнай камісіі, якое адбылося ў Лазане.

16 кастрычніка 2008 году беларускі бок прадставіла свае тлумачэньні ў Дысцыплінарную камісію МАК. Уласнае расьсьледаваньне правёў і НАК Беларусі, вынікі якога таксама былі адпраўленыя ў МАК. У прадстаўленых у МАК дакумэнтах утрымоўваецца інфармацыя, якая падвяргае вынікі аналізу спробы сумневу. Беларускі бок настойвае на тым, што аналіз спробы праходзіў з парушэньнем рэглямэнту. Па словах Мікалая Кручынскага, беларускі бок мае намер падаць адзоў на рашэньне МАК, а пры неабходнасьці зьвярнуцца і ў Спартовы арбітражны суд.

10 чэрвеня 2010 году Спартовы арбітражны суд прыняў рашэньне на карысьць Ціхана і Дзевятоўскага і вярнуў ім алімпійскія мэдалі[1].

У жніўні 2012 году перад Алімпійскімі гульнямі ў Лёндане быў дыскваліфікаваны на 2 гады за ўжываньне допінгу ў часе Алімпійскіх гульняў 2004 году і чэмпіянату сьвету 2005 году[2].

Асабістыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Рост — 185 см
  • Вага — 105 кг
  • Асабісты рэкорд (2005) — 86 м 73 см.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]