Іван Шэйко

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Паўлавіч Шэйко
Дата нараджэньня 10 лютага 1948(1948-02-10) (76 гадоў)
Месца нараджэньня в. Шэйкі, Клецкі раён, Менская вобласьць
Месца вучобы Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія
Занятак навуковец
Навуковая сфэра жывёлагадоўля
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук[d]

Іва́н Па́ўлавіч Шэйко (нар. 10 лютага 1948, в. Шэйкі, Клецкі раён, Менская вобласьць) — навуковец у вобласьці жывёлагадоўлі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (19962002), замежны сябар Расейскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (1999). Доктар сельскагаспадарчых навук (1987), прафэсар (1991). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вучыўся ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (19661971). Скончыў асьпірантуру Беларускага навукова-дасьледчага інстытута жывёлагадоўлі (19711974). У 19751978 гг. малодшы навуковы супрацоўнік БелНІІ жывёлагадоўлі, у 19781990 гг. загадчык Ліпецкага аддзяленьня УНІІ племянной справы Расейскай Фэдэрацыі, 1990—1995 гг. намесьнік дырэктара па навуковай працы БелНІІ жывёлагадоўлі, у 1996 г. намесьнік начальніка Галоўнага кіраваньня інтэнсыфікацыі жывёлагадоўлі і мяса-малочнай прамысловасьці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь. З 1996 году генэральны дырэктар Навукова-вытворчага аб’яднаньня «Племэліта». У 1996—2006 гадах дырэктар Інстытута жывёлагадоўлі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2006 году першы намесьнік генэральнага дырэктара Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі».

Навуковыя працы ў вобласьці гадоўлі, сэлекцыі, генэтыкі і ўзнаўленьня сельскагаспадарчых жывёлаў. Выканаў засноўвалыя працы па стварэньні і засваеньню тэхналёгіяў вытворчасьці канкурэнтаздольнай прадукцыі жывёлагадоўлі на аснове ўдасканаленьня існых і стварэньня новых пародаў, тыпаў, лініяў, гібрыдаў, кросаў, мэтадаў узнаўленьня, сыстэм кармленьня і ўтрыманьня. Распрацаваў тэарэтычныя, мэтадычныя і практычныя праблемы падвышэньня прадуктыўных якасьцяў сельскагаспадарчых жывёлаў. На падставе комплексных дасьледаваньняў па гадоўлі, сэлекцыі і ўзнаўленьню жывёлаў, мадэляваньню сэлекцыйнага працэсу, эканамічнага аналізу прапанаваў тэарэтычнае абагульненьне асаблівасьцяў сэлекцыйнага працэсу пры выводзінах спэцыялізаваных тыпаў, лініяў і пародаў сьвіньняў з сэлекцыяй на спалучальнасьць. Аўтар некалькіх завадзкіх пародаў, лініяў і тыпаў сьвіньняў. Пры ім непасрэдным удзеле выведзеная і апрабаваная беларуская мясная парода сьвіньняў, беларуская чорна-пярэстая парода буйнага рагатага ската і беларуская запражная парода канёў. Распрацаваў тэхналёгію атрыманьня высокапрадуктыўных гібрыдаў і кросаў сьвіньняў.

Аўтар больш за 480 прац, у тым ліку 9 манаграфіяў, 10 кнігаў, падручніка.

Узнагароды й прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ганаровая грамата Прэзыдыюма Вярхоўнага савету Расейскай Фэдэрацыі (1987)

Асноўныя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Праграма інтэнсыфікацыі сьвінагадоўлі і рэкамэндацыі па яе рэалізацыі. М., 1989.
  2. Біятэхналёгія сьвінагадоўлі. Мн., 1993 (у суаўт.).
  3. Сьвінагадоўля. Мн., 1998 (у суаўт.).
  4. Эканоміка арганізацый і галін аграпрамысловага комплексу. У 2 кн. Мн.: Беларуская навука, 2007 (у суаўт.).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Летапіс Беларускай Сельскагаспадарчай акадэміі (1836—1995). Горкі, 1995.
  2. Научно-педагогическая школа и основные направления научных исследований. Горки. 2001.
  3. Иван Павлович Шейко (К 60-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. аграрн. навук. 2008. №1.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]