Іван Юркавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Іван Юркавіч
Ivan Jurković
Род дзейнасьці тытулярны арцыбіскуп Гарбавіі, апостальскі нунцый у Беларусі ў 2001—2004
Дата нараджэньня 10 чэрвеня 1952
Месца нараджэньня Качэўе, Славенія
Coat of arms of Ivan Jurkovič.svg

І́ван Ю́ркавіч (па-славенску: Ivan Jurković; нарадзіўся 10 чэрвеня 1952, Качэўе, Славенія) — рымска-каталіцкі дзеяч, тытулярны арцыбіскуп Гарбавіі.

Паводле паходжаньня славенец. У 1978 годзе скончыў вывучэньне багаслоўя. Сьвятарскія пасьвячэньні прыняў 29 чэрвеня 1977. Вывучаў дыпляматыю ў Папскай Царкоўнай Акадэміі. 1 траўня 1984 накіраваны на дыпляматычную службу Ватыкану. Надалей сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Карэі (19841988), аўдытар Апостальскай нунцыятуры ў Калюмбіі (1988—1992), дараднік прадстаўніцтва Ватыкану ў Расейскай Фэдэрацыі (19921996), дараднік у Дзяржаўным сакратарыяце па пытаньнях Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ).

Падчас сваёй службы ў Маскве быў таксама прафэсарам кананічнага права ў коледжы каталіцкага багаслоўя імя сьвятога Тамаша Аквінскага (19931996), дзе ён апублікаваў наступныя свае працы: «Кананічнае права пра шлюб» (Масква, 1994); «Кананічнае права пра Народ Божы» (Масква, 1995); «Камэнтар да кананічных структураў Каталіцкага Касьцёлу» (Масква, 1995); «Лацінска-расейскі слоўнік тэрмінаў і выразаў Кодэксу Кананічнага Права» (сумесна з А. Ковалем, Масква 1995); «Кананічнае права пра народ Божы і пра шлюб» (другое выданьне, Масква, 2000). 22 лістапада 2001 акрэдытаваны Апостольскім нунцыем у Беларусі, 15 верасьня 2004 яго зьмяніў Марцін Відавіч. 22 красавіка 2004 узначаліў Апостальскую нунцуятуру ва Ўкраіне.

Валодае італьянскай, ангельскай, расейскай, гішпанскай, нямецкай, францускай мовамі.

Папярэднік
Дамінік Грушоўскі
Апостальскія нунцыі ў Беларусі
20012004
Наступнік
Марцін Відавіч
Папярэднік
Нікола Этэравіч
Апостальскія нунцыі ва Ўкраіне
20042011
Наступнік
Thomas Edward Gullickson
Папярэднік
Антоніё Мэніні
Апостальскія нунцыі ў Расеі
2011 — сёньня
Наступнік
'

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]