Івэта Радзічава
| Івэта Радзічава | |
Саміт ЭНП у кастрычніку 2010 |
|
| 6-ы Прэм'ер-міністар Славаччыны | |
|---|---|
| 8 ліпеня 2010 — цяперашні час | |
| Прэзыдэнт: | Іван Гашпаравіч |
| Папярэднік: | Робэрт Фіца |
| Міністар працы Славаччыны | |
| 17 кастрычніка 2005 — 4 ліпеня 2006 | |
| Прэм’ер-міністар: | Мікулаш Дзурында |
| Папярэднік: | Людавіт Канік |
| Наступнік: | Вера Томанава |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзілася: | 7 сьнежня 1956 (55 гадоў) Браціслава, Чэхаславаччына |
| Партыя: | Славацкая дэмакратычная і хрысьціянская унія — Дэмакратычная партыя |
| Муж: | Стана Радзіч (ад 1980—2005) |
| Дзеці: | Ева |
| Адукацыя: | Браціслаўскі ўнівэрсытэт імя Коменскага Оксфардзкі ўнівэрсытэт |
Івэта Радзічава (па-славацку: Iveta Radičová; 7 сьнежня 1956, Браціслава) — славацкі палітык і навуковец-сацыёляг. З 8 ліпеня 2010 году — прэм’ер-міністар Славаччыны; у 2005—2006 — міністар працы. Чалец партыі Славацкая дэмакратычная і хрысьціянская унія — Дэмакратычная партыя. Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2009 году.
Зьмест |
[рэдагаваць] Асабістае жыцьцё
Радзічава нарадзілася 1 сьнежня 1956 году ў славацка-польскай сям’і ў Браціславе. Яна мае дачку Еву і зьяўляецца жонкай Стана Радзіча, знакамітага славацкага коміка і актора, які загінуў у 2005. У дадатак да сваёй роднай славацкай, Радзічава свабодна валодае ангельскай і расейскай мовамі і мае дастатковыя веды па нямецкай і польскай мовах[1].
[рэдагаваць] Навуковая кар’ера
Радзічава пачала сваю навуковую кар’еру з вывучэньня сацыялёгіі ў Браціслаўскім уніврсытэце імя Коменскага, атрымаўшы ступень доктара філязофіі ў 1981 годзе. У 1979—1989 гг. Радзічава працавала сацыёлягам у Акадэміі навук Славаччыны. У 1990 годзе яна праходзіла постдоктарскае навучаньне ў Оксфардзкім унівэрсытэце[2]. Па сваім вяртаньні ў Славаччыну ў 1991 годзе Радзічава заснавала Цэнтар аналізу сацыяльнай палітыкі, адну зь першых грамадзкіх арганізацыі ў Славаччыне, і праслужыла выканаўчым дырэктарам да 2005 году[3]. Таксама цягам гэтага пэрыяду Радзічава выкладала на факультэтах сацыялёгіі, паліталёгіі і сацыяльнай работы Браціслаўскага ўнівэрсытэту імя Коменскага[4]. У 2005 годзе яна атрымала факультэта філязофіі званьне прафэсара сацыялёгіі, што зрабіла яе першай жанчынай у Славаччыне, якая атрымала дадзенае званьне[5].
[рэдагаваць] Палітычная кар’ера
Радзічава пачала сваю палітычную кар’еру ў 1990 годзе ў якасьці чальца руху «Грамадзкасьць супраць гвалту», выконваючы абавязкі прадстаўніка партыі да 1992 году[6]. У 2005—2006 гг. яна працавала міністрам працы, сацыяльных стасункаў і сям’і ў правацэнтрыскім урадзе прэм’ер-міністра Мікулаша Дзурынды. Пазьней на парлямэнцкіх выбарах 2006 году Радзічава была абраная ў Парлямэнт Славаччыны ў ліку прадстаўнікоў лібэральна-кансэрватыўнай партыі Дзурынды Славацкая дэмакратычная і хрысьціянская унія — Дэмакратычная партыя[7].
Пасьля выбараў 2006 году СДХУ-ДП сыйшла ў апазыцыю. Неўзабаве Радзічава пачала працаваць намесьнікам старшыні партыі[8]. Яна таксама працавала намесьнікам старшыні парлямэнцкага камітэту па пытаньнях сацыяльных стасункаў і жыльлёвага будаўніцтва[9].
У 2009 годзе Радзічава была выбрана ў якасьці кандыдата ад партыі СДХУ-ДП на прэзыдэнцкія выбары. Таксама гэтая ініцыятыва была ўхваленая партыямі Хрысьціянскі дэмакратычны рух і Партыя вугорскай кааліцыі. У першым туры выбараў Радзічава набрала нечакана вялікі адсотак у 38.05% галасоў і выйшла ў другі тур з ужо дзейсным прэзыдэнтам Славаччыны Іванам Гашпаравічам, які не дамогся сабраць большасьць галасоў. Радзічава была пераможаная Гашпаравічам у другім туры выбараў, які адбыўся 4 красавіка, атрымаўшы 44.47% галасоў. Яна стала першай жанчынай у гісторыі краіны, якая прайшла ў другі тур прэзыдэнцкіх выбараў.
Неўзабаве пасьля прэзыдэнцкіх выбараў Радзічава сышла з пасады парлямэнтара 23 красавіка 2009 году[10] .
[рэдагаваць] Прэм’ер-міністар
Напачатку 2010 году была вылучана на парлямэнцкія выбары ад партыі СДХУ-ДП, неўзабаве перамогшы колішняга міністра фінансаў Івана Міклаша, які набраў 34.79% галасоў.
На выбарах 12 чэрвеня 2010 году СДХУ-ДП набрала 15,42% галасоў, застаўшыся далёка ззаду ад сацыял-дэмакратычнай партыя прэм’ер-міністра Робэрта Фіца Курс — сацыяльная дэмакратыя, якая атрымала 34,79% галасоў. Тым ня менш, прыхільнікі кааліцыі Робэрта Фіца, нацыяналістычная Славацкая нацыянальная партыя і нацыянал-кансэрватыўная РЗДС выступілі на выбарах вельмі слаба (РЗДС ня здолела атрымаць ніводнага месца ў парлямэнце). У выніку, кааліцыя з чатырох апазыцыйных партыяў — лібэральная Свабода і салідарнасьць (SaS), Хрысьціянскі дэмакратычны рух (KDH), этнічная вугорская партыя Мост і партыя СДХУ-ДП дамагліся сфармаваць парлямэнцкую большасьць з 79 месцамі з 150 магчымых. Пасьля таго, як Фіка запэўніў у сваёй немагчымасьці сфармаваць новы парлямэнт, Радзічава, у якасьці лідэра найбуйнейшай апазыцыйнай партыі, 23 чэрвеня 2010 году была запрошана Іванам Гашпаровічам ўзначаліць славацкі урад. Радзічава ўвайшла на пасаду ў якасьці першай жанчыны-прэм’ера 8 ліпеня 2010 году, узначальваючы кааліцыйны ўрад з вышэйпералічанымі партыямі.
[рэдагаваць] Цікавыя факты
- 8 лютага 2012 году славацкі ўрад на чале з І. Радзічавай вылучыў беларускага праваабаронца Алеся Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію міру 2012 году[11].
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Radičová dostala poverenie zostaviť vládu SME, accessed 23 June 2010
- ^ Zivotopis (CV). Official Website of Iveta Radicova (2009). Праверана 2010-07-13 г.
- ^ http://spectator.sme.sk/articles/view/39546/2/iveta_radicova.html
- ^ http://spectator.sme.sk/articles/view/39546/2/iveta_radicova.html
- ^ http://spectator.sme.sk/articles/view/39546/2/iveta_radicova.html
- ^ http://spectator.sme.sk/articles/view/39546/2/iveta_radicova.html
- ^ http://spectator.sme.sk/articles/view/39546/2/iveta_radicova.html
- ^ http://spectator.sme.sk/articles/view/39546/2/iveta_radicova.html
- ^ http://spectator.sme.sk/articles/view/39546/2/iveta_radicova.html
- ^ Radičová sa rozlúčila, aby sa mohla vrátiť SME, accessed 23 June 2010
- ^ Славацкі ўрад вылучыў Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію. Наша Ніва. Праверана 8 лютага 2012 г.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Івэта Радзічава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Прэм’ер-міністры Славаччыны | |
|---|---|
|
Уладзімір Мэч’яр (1993—1994) · Ёзэф Мораўчык (1994) · Уладзімір Мэч’яр (1994—1998) · Мікулаш Дзурында (1998—2006) · Робэрт Фіца (2006—2010) · Івэта Радзічава (2010—дагэтуль)
|
|