Івянец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Івянец
Сымбаль мястэчка — «Белы касьцёл»
Сымбаль мястэчка — «Белы касьцёл»
BIA Iwieniec COA.png
Герб Івянцу
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Валожынскі
Насельніцтва: 4320 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1772
Паштовы індэкс: 222370
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°53′24″ пн. ш. 26°44′29″ у. д. / 53.89° пн. ш. 26.74139° у. д. / 53.89; 26.74139Каардынаты: 53°53′24″ пн. ш. 26°44′29″ у. д. / 53.89° пн. ш. 26.74139° у. д. / 53.89; 26.74139
Івянец на мапе Беларусі ±
Івянец
Івянец
Івянец
Івянец
Івянец
Івянец
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ivenec.com

Івяне́ц — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Волма. Уваходзіць у склад Валожынскага раёну Менскай вобласьці, адміністрацыйны цэнтар Івянецкага сельсавету. Насельніцтва 4320[1] чал. (2009). Знаходзіцца за 31 км ад Валожына, за 40 км ад чыгуначнай станцыі Койданава (лінія Менск — Баранавічы). Аўтамабільныя дарогі на Менск, Койданаў, Стоўпцы, Наваградак.

Івянец — колішняя сталіца графства на гістарычнай Меншчыне, для якога ў наш час ўпершыню ў краіне распрацавалі зямельную сымболіку[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Івянец згадваецца ў 2-й палове XIV ст., калі ён знаходзіўся ў валоданьні вялікага князя Вітаўта. Пад 1522 Івянец значыцца як мястэчка Менскага павету, уладаньне Салагубаў. У сяр. XVI ст. тут зьявілася пратэстанцкая супольнасьць, дзейнічалі кальвінскі збор, школа і шпіталь. У 1606 у мястэчку збудавалі драўляны касьцёл. Станам на 1640 у Івянцы было 27 двароў. У Трынаццацігадовую вайну (16541667) маскоўскія захопнікі ўчынілі тут значныя разбурэньні[3].

Івянец на даўняй мапе (1926)

У пач. XVIII ст. утварылася Івянецкае графства. У 1702 стольнік менскі Тэадор Ваньковіч заснаваў у мястэчку касьцёл і кляштар францішканаў, у 1745 падскарбі вялікі Ян Міхал Салагуб збудаваў мураваны касьцёл. У 1780 тут было 7 вуліцаў, рынак, 174 двары[3].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Івянец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіўся цэнтрам воласьці Менскага павету. Царскія ўлады перавялі асабіста вольных местачкоўцаў у стан прыгонных сялянаў (толькі ў 1860 яны дабіліся свабоды і вяртаньня мяшчанскага званьня)[4]. З 1810 мясьціна знаходзілася ў валоданьні Плявакаў. Станам на 1859 у Івянцы было 189 двароў[5]. У 1880-я — 288 дамоў, 2 школы, 35 крамаў, 17 ганчарных майстэрань, 2 заезныя двары, 2 касьцёлы, 2 сынагогі, праводзіліся штотыднёвыя таргі і 2 рэгулярныя кірмашы. Паводле вынікаў перапісу (1897), колькасьць двароў павялічылася да 399.

У Першую сусьветную вайну ў лютым 1918 Івянец занялі нямецкія войскі, у 1919 — польскія войскі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У гэты час Івянец знаходзіўся за 16 км ад граніцы з БССР. Рэчка Волма, што цякла празь паселішча, брала свой пачатак па-за гэтай граніцай. Івянец месьціўся на пагорках у атачэньні лясоў і складаўся зь некалькіх вуліцаў, найбольшымі зь якім былі:

  • вул. Пілсудзкага (даўняя Койданаўская), на ёй месьціліся паштовае аддзяленьне, гродзкі суд і тры школьныя будынкі.
  • вул. Т. Касьцюшкі (даўняя Ракаўская) — адміністрацыя гміны, будынак агульнаадукацыйнай школы, шпіталь і касьцёл Сьвятога Аляксея.
  • вул. 3 Мая (даўняя Віленская), на ёй знаходзіліся найбольш значныя жылыя будынкі, два гатэлі, паліцэйскі пастарунак, аптэка, касьцёл Сьвятога Міхала.

У 1923 Івянец зрабіўся цэнтрам гміны Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У 1934 распачалася электрыфікацыя паселішча. Прыватныя асобы заснавалі электрычную станцыю. Яна месьцілася над рэчкай, у будынках даўняга двару Салагубаў. Праца машыны электрычнай станцыі выкарыстоўвалася на мясцовай лесапільні. У 1936 у Івянцы збудавалі новую школу на вуліцы Закляштарнай, большасьць вуліцаў забрукавалі, а некаторыя асьвятлілі. Станам на 1938 у мястэчку было 574 будынкі (зь іх 10 мураваных), працавалі шматлікія цагельні, кінатэтар «Jutrzenka» (па-беларуску: Зорка) у Доме жаўнера, вайсковы аэрапорт пры кашарах.

У 1939 Івянец увайшоў у БССР, дзе зрабіўся цэнтрам раёну Баранавіцкай вобласьці1962 у Валожынскім раёне). У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 6 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1998 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне гербу Івянца, створанага на аснове гербу «Праўдзіч» роду Салагубаў. 1820 ліпеня 2008 у мястэчку прайшла 1-я Міждыяцэзіяльная сустрэча моладзі[6].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Івянцы працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычныя паслугі надае местачковая лякарня.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі, кінатэатар.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян Івянца гістарычна склаўся паводле традыцыйнай схемы: сетка вуліцаў бярэ свой пачатак ад гандлёвага пляца, разьмешчанага ў цэнтры мястэчка. Ад пляца разыходзяцца шэсьць вулічных кірункаў, зь якія тры пераходзяць у шляхі да іншых местаў і мястэчак: Ракаў (былая вул. Койданаўская, цяпер 17 Верасьня), Стоўпцы (былая вул. Ракаўская, цяпер Камсамольская) і Койданаў (былая вул. Віленская, цяпер 1 Траўня).

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цяперашняя назва Гістарычная назва
17 Верасьня вуліца Ракаўская вуліца
1 Мая вуліца Віленская вуліца
Камсамольская вуліца Койданаўская вуліца
Леніна вуліца Зашкольная вуліца
Прамысловая вуліца Княская вуліца
Свабоды плошча Рынак пляц

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Івянец — адзін з ганчарных цэнтраў Беларусі[7]. У даўнія часы мясцовая прадукцыя вывозілася ня толькі ў навакольныя сёлы і мястэчкі, але і на рынкі Вільні і Менску. Ганчарнае рамяство існуе тут і ў наш час.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Івянцы знаходзіцца музэй традыцыйнай культуры (краязнаўчы музэй).

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца прыдарожная (пач. ХХ ст.)
  • Касьцёл Сьвятога Аляксея (19051907)
  • Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла («Белы касьцёл») і кляштар францішканаў (1741—1749)
  • Могілкі: габрэйскія; каталіцкія, капліца (ХІХ ст.)
  • Сынагога(pl) (1912)
  • Сядзіба (пач. ХIХ ст.)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1745)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Афіцыйная польская статыстыка штучна заніжала колькасьць беларусаў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ На фэсце Св. Міхала ў Івенцы ўпершыню прэзентаваны герб Івянецкага графства. www.ivenec.euПраверана 5 кастрычніка 2011 г.
  3. ^ а б в г д е Батвіннік М., Шаблюк В. Івянец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 469.
  4. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 88.
  5. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 379.
  6. ^ 1-я Міждыяцэзіяльная сустрэча моладзі ў Івянцы на Catholic.by
  7. ^ Ивенец // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Івянецсховішча мультымэдыйных матэрыялаў